Знайсці
24.03.2024 / 13:312РусŁacБел

УСУ заяўляюць, што падбілі ў Севастопалі два вялікія дэсантныя караблі

Сёння ноччу УСУ атакавалі анексаваны Севастопаль. У выніку, паводле звестак УСУ, былі пашкоджаныя абʼекты інфраструктуры і затопленыя вялікія дэсантныя караблі «Ямал» і «Азоў».

 

Паводле канала «Крымскі вецер», ВДК «Ямал» рыхтаваўся да хадавых выпрабаванняў у Севастопалі пасля рамонту. А ВДК «Азоў» стаяў на рамонце.

Таксама ў паведамленні УСУ гаворыцца аб некалькіх пашкоджаных абʼектах інфраструктуры Чарнаморскага флоту. У якія менавіта інфраструктурныя абʼекты патрапілі, не ўдакладняецца.

Паводле OSINTtechnical, украінскія вайскоўцы пабілі трыма ракетамі Storm Shadow буйны вузел сувязі Чарнаморскага флоту Расіі. 

Раней прызначаны Расіяй губернатар анексаванага горада Міхаіл Разважаеў назваў начны ўдар украінскай арміі самым масіраваным за апошні час.

Чытайце таксама:

У Крамлі далі ўказанне дзяржаўным і лаяльным уладзе СМІ падкрэсліваць у тэракце «ўкраінскі след»

Венгрыя і Славакія адмовіліся пастаўляць снарады Украіне

Мінабароны Расіі хоча набраць у войскі 300 тысяч чалавек для наступу на Харкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Ягеллончик/адказаць/
24.03.2024
Слава Україні!
0
руzкі карабль ідзі н…й/адказаць/
24.03.2024
50% рашысцкага чм флоту пайшло на дно. дэмілітарызацыя рф ідзе па плану
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031