Знайсці
23.03.2024 / 12:0879РусŁacБел

Усаў знайшоў нагоду ўпікнуць Ціханоўскую — бо выказала спачуванні сем’ям ахвяраў тэракту

Палітык Павел Усаў, адзін з лідараў руху «Вольная Беларусь», адрэагаваў на зварот Святланы Ціханоўскай. Тая ўвечары пасля тэракту ў Маскве выказала спачуванні сем’ям ахвяраў. 

«У Расіі адбыўся тэракт, загінулі каля 40 чалавек, сотні параненых. Некаторыя, у тым ліку прадстаўнікі беларускай дэмапазіцыі, для піяру ці па старой звычцы пачалі выказваць слёзныя спачуванні.

«Я выражаю искренние соболезнования семьям и близким погибших в этой чудовищной трагедии. И желаю здоровья всем тем, кто пострадал» (Тихановская).

Трагедыя? Так? Па-чалавечы?

Тады чаму б па-чалавечы штодня не выказваць спачуванні украінцам, якія гінуць ад рэгулярных абстрэлаў, калі ад расійскіх ракет і бомб руйнуюцца дамы і цэлыя гарады. Што, ужо з гэтым звыкліся? Статыстыка? Вайна? Ужо не такая трагедыя?

У любым выпадку грамадства, якое падтрымлівае вайну і рэжым, нясе адказнасць за злачынствы і плоціць крывавую цану. Невінаватых няма», — напісаў палітык у сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Чытайце таксама:

Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з тэрактам у «Крокусе» і папрасіла беларусаў дбаць пра сваю бяспеку

Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая

Што баліць Вусаву, Пазняку і Ціханоўскай? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
56
Панылы сорам
63
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
16
0
Леці/адказаць/
27.03.2024
Quo Vadis, нацыянальная арыентаванасьць -- гэта абыякавасьць да чужога гора і болю? Ват??
0
Леці/адказаць/
27.03.2024
Магу зрабіць для сябе адну выснову са ўсіх камэнтароў тут. Да чорта гэтыя падзеі, супраціў і папыткі дабіцца справядлівасьці, грамадства няма ў гэтай краіны, як і аб’яднанай апазіцыі, ня тут і не цяпер, і ня мне ўва ўсім гэтым удзельнічаць. Пара адпісацца ад большасьці апазіцыйных каналаў і пайсьці дажываць свае жыцьцё з тым, што ёсьць.
0
Факт/адказаць/
29.03.2024
У выніку нападу на «Крокус Сіці Хол» загінуў палкоўнік спецназу ГРУ расійскай арміі Цімур Мяснікоў прыехаў у Маскву з вайны ва Украіне, каб сустрэцца з сям'ёй, атрымаў некалькі кулявых раненняў і памёр у шпіталі. Па словах кіраўніка самарскага аддзялення арганізацыі «Афіцэры Расіі» Артура Маліванчука, Мяснікоў служыў у Генштабе і ў 3-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння. Гэта армейскі спецназ, які базуецца ў Тальяці, ён адносіцца да расійскай ваеннай разведкі. Падраздзяленне ўдзельнічае ў вайне ва Украіне як мінімум з 2015 года. З пасады вынікае, што спецназ ГРУ — апошняе месца службы палкоўніка. Забіты ваяваў ва Украіне як мінімум апошнія два гады, паведаміў Маліванчук, акрамя таго, ён удзельнічаў у расійскіх аперацыях у Косаве і Таджыкістане. Паводле апошніх звестак, ахвярамі нападу на «Крокус Сіці Хол» сталі 143 чалавекі. https://m.nashaniva.com/339481/
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031