Знайсці
23.03.2024 / 02:254РусŁacБел

Колькасць загінулых у выніку страляніны ў «Крокус Сіці Хол» вырасла да 62 чалавек

Такія папярэднія звесткі дае канал Baza.

Больш за 10 целаў загінулых знайшлі ў адной з прыбіральняў «Крокус Сіці Хола». Падчас атакі людзі тэлефанавалі на нумар 112 і прасілі выратаваць іх, таму што ў памяшканне ўжо пачаў пранікаць дым і людзі былі заблакаваныя.

Пасля тэракта шпіталізаваныя 115 чалавек, з іх пяцёра — дзеці. 60 дарослых пацыентаў знаходзяцца ў цяжкім стане, паведаміў міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка. Таксама ў цяжкім стане адно дзіця.

Чытайце таксама:

Адказнасць за тэракт у «Крокусе» ўзяў на сябе ІДІЛ. ЗША пацвярджае

З’явілася поўнае відэа ўцёкаў людзей з «Крокус Хола» пасля пачатку страляніны

Што такое «Крокус Сіці Хол» і каму ён належыць

З'явіліся ВІДЭА, на якіх бачныя першыя секунды падзей у «Крокус Хол»

Тэракт у «Крокус Сіці Хол»: што вядома на гэты момант

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
0
Шкада/адказаць/
23.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
Смоўж/адказаць/
23.03.2024
Ва Ўкраіне такое амаль кожны дзень...
23.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031