Знайсці
23.03.2024 / 00:1717РусŁacБел

Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з тэрактам у «Крокусе» і папрасіла беларусаў дбаць пра сваю бяспеку

Святлана Ціханоўская выдала заяву з нагоды тэракту, які адбыўся ўвечары 22 сакавіка ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» у Краснагорску пад Масквой.

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Сёння ў канцэртным комплексе «Крокус Сіці Хол» здарыўся тэракт, які нагадаў мне пра падзеі ў пачатку 2000-х. Захоп «Норд-Оста», закладнікі ў Беслане… Трагедыя, якая і тады стала падставай для вайны.

Калі гэта і цяпер стане падставай для абвяшчэння вайны, то мы будзем не іншымі назіральнікамі. Цяпер маштабаванне вайны азначае прамую небяспеку для Беларусі, якую Расія зробіць паўнавартаснай удзельніцай сваіх планаў. Трагедыя будзе не па тэлевізары, мы будзем глядзець проста на яе.

Я выказваю шчырыя спачуванні сем'ям і блізкім загінулых у гэтай жахлівай трагедыі. І жадаю здароўя ўсім тым, хто пацярпеў.

Таксама я далучаюся да закліку майго намесніка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Паўла Латушкі. І прашу беларусаў паклапаціцца пра сваю бяспеку, пазбягаць збору людзей і ўважліва назіраць за тым, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі ў найбліжэйшы час», — заявіла Ціханоўская.

Чытайце таксама:

«Немагчыма разглядаць па-за кантэкстам вайны з Захадам». Расійскія прапагандысты ўжо ведаюць, хто вінаваты ў тэракце

Тэракт у «Крокус Сіці Хол»: што вядома на гэты момант

«Гэта правакацыя спецслужбаў Пуціна» — ГУР Украіны пра страляніну ў Падмаскоўі

«Мінімум пяць чалавек, барадатыя». Што вядома пра тэрарыстаў, якія ўчынілі страляніну ў маскоўскім «Крокусе»

Тэракт на канцэрце ў «Крокус Холе» ў Маскве. Мноства ахвяр

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
0
умка/адказаць/
24.03.2024
"8 февр. 2023 г. — Нас не устроят полумеры или утешительный приз в виде «мирного неба над головой»"

она тупо призывает войну
30.03.2024
У тэракце ў «Крокусе» загінуў палкоўнік спецназу ГРУ расійскай арміі — толькі прыехаў з Украіны. https://nashaniva.com/339481/
0
Упс2/адказаць/
02.04.2024
https://t.me/s/O_KUCHERA?q=%D0%96%D0%B5%D0%BD%D1%83 Одиозный Оскар Кучера (см. интервью Кучеры Дудю) забрал из Крокуса жену, которая пришла на концерт.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031