Знайсці
22.03.2024 / 12:1513РусŁacБел

Дзмітрый Пяскоў: Гэта пачыналася як спецыяльная ваенная аперацыя, але ўжо стала вайной

Прэс-сакратар Пуціна даў інтэрв'ю газеце «Аргументы і Факты», у якім заявіў, што Украіна акупавала расійскія тэрыторыі — тыя рэгіёны далучаных украінскіх абласцей, якія цяпер знаходзяцца пад кантролем Кіева.

Фота: SOTA

«Пра што гаворыць прэзідэнт? У нас з'явіліся чатыры новыя суб'екты федэрацыі. І для нас галоўнае — засцерагчы людзей у гэтых суб'ектах і вызваліць тэрыторыю гэтых суб'ектаў, якая ў цяперашні момант з'яўляецца дэ-факта акупаванай кіеўскім рэжымам.

Мы знаходзімся ў стане вайны. Так, гэта пачыналася як спецыяльная ваенная аперацыя, але як толькі там утварылася гэтая кампашка, калі калектыўны Захад стаў удзельнікам гэтага на баку Украіны, для нас гэта ўжо стала вайной. Я ў гэтым упэўнены. І кожны павінен гэта разумець, для сваёй унутранай мабілізацыі», — сказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Чаго чакаць ад выбараў у Расіі і як яны адаб'юцца на Беларусі? Разважаюць аналітыкі

«50 тысяч памілаваных галаварэзаў». У Расіі амаль палова зэкаў, якія вярнуліся з вайны, вяртаецца за краты, дзе іх зноў вярбуюць

Пяскоў назваў састарэлым апублікаваны WSJ праект міру з Украінай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
14
Ха-ха
15
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
25
0
Ёсік/адказаць/
22.03.2024
Хочацца дажыць да таго часу, калі на свае вочы пабачу гэтых вар'ятаў у вяроўцы на плошчы. Тое што вы захапілі, вы зруйнавалі, аб людзях клапоцішся, паскуднік.
22.03.2024
Антып, ага рэабілітуюць і накіруюць на вайну, рабсіяне і не такое схаваюць
0
Вайсковец/адказаць/
22.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031