Знайсці
21.03.2024 / 14:2930РусŁacБел

У Літве абмяркоўваюць, ці не ўнесці паняцце «ліцвінізм» у Крымінальны кодэкс

Меркаванне на гэты конт прэм’ер-міністаркі Літвы апублікавала выданне lrt.lt. Журналісты пішуць, што Інгрыда Шыманіце падзялілася ім у Сейме, не ўдакладняючы, ці яго задалі ёй кулуарна, ці гэта абмяркоўвалася на паседжанні.

Інгрыда Шыманіце. Фота: Kirill Chubotin / Ukrinform / Future Publishing via Getty Images

Прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ сумняваецца, што варта ўключаць у Крымінальны кодэкс паняцце ліцвінізму.

«Я не ведаю, ці варта дадаваць у Крымінальны кодэкс слова «ліцвінізм», таму што мне здаецца, у нас тады будзе доўгая дыскусія аб тым, што яно насамрэч азначае. Наш Крымінальны кодэкс не павінен змяшчаць такіх расплывістых паняццяў», — заявіла прэмʼер -міністр журналістам у Сейме ў чацвер.

Яна закранула гэтую тэму пасля паведамленняў разведслужбаў, што палітыкі і грамадскія дзеячы ў апошні час пачалі атрымліваць шмат электронных лістоў з пагрозамі ад груп, якія прапагандуюць ідэалогію ліцвінізму і нібыта дзейнічаюць у Літве.

Аднак Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы падкрэсліў, што ў Літве няма пагрозы арганізаваным групам, якія прапагандуюць ліцвінізм. На думку ДДБ, падобныя лісты звязаныя з псіхолага-інфармацыйнымі аперацыямі варожых дзяржаў і маюць на мэце дыскрэдытаваць беларускую дэмакратычную апазіцыю.

У апублікаванай ДДБ у пачатку сакавіка справаздачы было пазначана, што супрацоўнікі беларускай разведкі спрабавалі вербаваць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве. Сярод яе прадстаўнікоў ёсць і асобы, якія прапагандуюць радыкальныя палітычныя погляды.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Літвы: Расія паспрабуе зладзіць тут хаос

«Мы не дазволім беларускаму народу знікнуць за новай жалезнай заслонай». Ціханоўская апублікавала сумесны артыкул з Аналенай Бербак

Літва спыніла пропуск грузавых машын з Калінінградскай вобласці

Польшча і Літва выступаюць за сінхранізацыю санкцый адносна Беларусі і Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Под Лукашенко сидели/адказаць/
21.03.2024
И под литовцами посидим. Нам не привыкать
0
Янка/адказаць/
22.03.2024
Пераслед г.з. "ліцвінізма" разнастайнымі кашчунасамі вельмі нагадвае пераслед "руху ЛГБТ" у Расеі
1
nie biełarus/адказаць/
22.03.2024
Калматы Вожык, na uvazie majucca, kaniešnie tolki tyja kataliki, jakija zjaŭlalisia imi da 1830-ch. Pra asimilacyju litoŭskaha nasielnictva napisana šmat, josć sviedčanni sučasnikaŭ hetych padziej i ŭ 19 i ŭ 20 stahoddziach, josć navukovyja pracy. Josć, narešcie Hierviacki kraj ciapier. Častka tych litoŭcaŭ nazvałasia da revalucyi biełarusami, častka palakami, a pasla WWII šmat tych palakaŭ balšaviki zapisali ŭ biełarusy. Paŭnavartasnaja Litva była ŭ miežach 1920 hoda.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031