Знайсці
21.03.2024 / 11:031РусŁacБел

У Расіі мабілізаванага, які да смерці збіў капітана, пакуль эшалон ехаў на вайну, прыгаварылі да 10 гадоў

Аляксея Афанасьева мабілізавалі для ўдзелу ў вайне ва Украіне ў 2022 годзе.

Магнітагорскі гарнізонны ваенны суд прыгаварыў мабілізаванага старшага сяржанта Аляксея Афанасьева да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму па справе аб забойстве капітана падчас руху на вайну ва Украіне, піша «Настоящее время».

Афанасьева мабілізавалі для ўдзелу ў вайне ва Украіне ў 2022 годзе. Як сказана ў прэс-рэлізе суда, вечарам 23 снежня таго ж года, калі ён у складзе ваеннага эшалона ехаў на фронт, старшы сяржант напіўся і напаў на начальніка харчовай службы воінскай часці ў званні капітана, бо быў незадаволены яго паводзінамі.

Пры вынясенні прысуду Афанасьеву, як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы, суд улічыў «грамадскую небяспеку ўчыненых злачынстваў» і прызнаў абцяжарвальнай акалічнасцю тое, што яно было здзейснена ў перыяд мабілізацыі падчас камандзіроўкі «для ўдзелу ў спецыяльнай ваеннай аперацыі» (г.зн. у вайне ва Украіне).

Чытайце таксама:

У Чалябінску мабілізаванаму, які тройчы збягаў з часткі, далі сем гадоў калоніі. Маці двойчы вяртала яго ў армію

«50 тысяч памілаваных галаварэзаў». У Расіі амаль палова зэкаў, якія вярнуліся з вайны, вяртаецца за краты, дзе іх зноў вярбуюць

«Прымушалі савакупляцца і спраўлялі на іх малую патрэбу». Як пасланыя на смерць расійскія салдаты здзекуюцца са сваіх жа таварышаў па службе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
21.03.2024
Дэнацыфікаваў капітана і сябе, гойда руzкія д-ні
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930