Знайсці
21.03.2024 / 09:39РусŁacБел

Пяць краінаў ЕC заклікаюць забараніць імпарт збожжа з Беларусі і Расіі

Міністры сельскай гаспадаркі Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы і Чэхіі звярнуліся да Еўракамісіі з просьбай забараніць імпарт збожжа з Расіі і Беларусі ў краіны Еўрапейскага саюза. 

Зварот ініцыяваны Літвой. Яго падпісанты таксама заклікаюць да супрацы краінаў ЕС для рэалізацыі абмежавання, піша Белсат.

Як адзначыў міністр сельскай гаспадаркі Літвы Кястуціс Навіцкас, санкцыі ЕС супраць Расіеі недастатковыя, і неабходна дадаткова абмежаваць паступленне расійскіх тавараў у ЕС.

«У той час як Расія вядзе жорсткую, незаконную вайну супраць Украіны, яе збожжа працягвае паступаць на рынак ЕС. Напрыклад, у 2023 годзе ЕМ імпартаваў 1,53 мільёна тон расейскага збожжа на суму 437,5 мільёна еўра», — сказаў міністр.

Міністры падкрэсліваюць, што Расія з дапамогай прыбытку ад экспарту збожжа ў ЕС фінансуе вайну з Украінай. Акрамя таго, такім чынам яны хочуць змагацца з канкурэнцыяй.

«Як краіны — сябры ЕС, мы лічым неабходным выканаць наш маральны абавязак і спыніць любую гандлёвую дзейнасць, якая можа ўмацаваць магчымасці Расіі і Беларусі, якая яе падтрымлівае, працягваць канфлікт ва Украіне, тым больш што расейскі імпарт можа ўключаць скрадзенае збожжа з акупаваных украінскіх тэрыторый», — гаворыцца ў звароце.

Рада Еўрасаюза на ўзроўні міністраў сельскай гаспадаркі і рыбалоўства плануе абмеркаваць гэтае пытанне 26 сакавіка. Тым часам Еўракамісія замест забароны рыхтуецца ўвесці мыты на імпарт збожжа з Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

ЕС рыхтуецца ўвесці пошліны на імпарт збожжа з Расіі і Беларусі. Наколькі гэта закране Беларусь?

Літва пастрожыла кантроль за збожжам з Беларусі і Расіі

Польшча можа ўвесці эмбарга на сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расіі

Чаго хочуць еўрапейскія фермеры?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031