Знайсці
20.03.2024 / 19:138РусŁacБел

З Музычнага тэатра, дзе днямі праспявалі «Перамен!», збіраюцца звольніць дырэктара

На мінулым тыдні расійскі аркестр у Музычным тэатры ў Мінску сыграў кампазіцыю «Перамен!» гурта «Кіно», якой падпявала ўся зала. Выглядае, што за гэта можа страціць пасаду дырэктар тэатра Сяргей Пукіта, даведалася «Люстэрка».

Сяргей Пукіта

Згодна з афішай Музычнага тэатра, 16 сакавіка там выступаў сімфанічны аркестр Варонежскага канцэртнай залы з праграмай «Анталогія рускага року», у рэпертуары якога як раз ёсць гэтая кампазіцыя гурта «Кіно».

Але тое, што адбылося, не спадабалася чыноўнікам, бо ў 2020 годзе гэта песня Віктара Цоя стала адным з неафіцыйных сімвалаў падзей жніўня, калі гукарэжысёры («дыджэі пераменаў») Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі ўключылі яе 6 жніўня ля Кіеўскага сквера ў Мінску (там планаваўся мітынг у падтрымку Ціханоўскай, які ўлады адмянілі), пасля чаго былі арыштаваныя. Хлопцы пазней з'ехалі ў Літву.

Цяпер за гэтае «крамольнае» выкананне хочуць звольніць дырэктара тэатра Сяргея Пукіту. Паводле інфармацыі крыніцы «Люстэрка», заўтра, 21 сакавіка, у яго апошні працоўны дзень.

Работнікі тэатра збіраюцца пісаць калектыўны зварот з просьбай пакінуць цяперашняга кіраўніка на пасадзе, яны «ў цэлым характарызуюць яго як разумнага, сумленнага чалавека».

Журналістцы «Люстэрка» ў прыёмнай дырэктара адказалі, што Пукіта на месцы, але заняты, а пытанне, ці сапраўды яго збіраюцца звальняць, каментаваць адмовіліся. А вось ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама сказалі больш:

«Мы ў курсе гэтай праблемы. Кіраўніцтва горада вырашае, як быць у гэтай сітуацыі. Цяпер пакуль яшчэ нічога не магу сказаць, але так, сапраўды, інцыдэнт быў. Як ён вырашыцца, пакуль не магу сказаць, — цяпер ідзе разгляд гэтага пытання. Ну, бачыце, адбылося так, як адбылося. Дзякуй Вам за вашы перажыванні», — адказала супрацоўніца ўпраўлення і дадала, што не ведае, калі рашэнне будзе прынята.

Сяргей Пукіта ўзначальвае Музычны тэатр з 2019 года. Ён нарадзіўся ў 1978-м, у 1998-м скончыў Магілёўскае вучылішча культуры, у 2003-м — сталічны Універсітэт культуры (майстэрня Мадэста Абрамава). З 2004 года працаваў у сталічным Маладзёжным тэатры (з 2010-га быў намеснікам дырэктара), а таксама актыўна здымаўся ў кіно, праўда, часцей за ўсё ў эпізодах, але ў даволі вядомых фільмах: «Стылягі», «Каменская-5», «Дзяржаўная мяжа» і іншых. 

Чытайце таксама:

На канцэрце ў Мінску людзі спявалі «Перамен!»

У Беларусь з Расіі прывязуць спектакль «Гэта ўсё яна». Але летась аднайменную пастаноўку знялі з рэпертуару РТБД

У МДЛУ прымушаюць глядзець фільм пра «патрыятычных лекараў, якія не хочуць на Захад». У ход ідуць пагрозы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
15
Ха-ха
14
Ого
7
Сумна
15
Абуральна
27
0
мужик/адказаць/
20.03.2024
А кто давал концертное разрешение на гастроли оркестра из Воронежа? Вот пусть и отвечает.
0
Казік/адказаць/
20.03.2024
Ёсік, чаму іхны рэпертуар не праверылі Таму што "барыны" прыехалі да халопаў-недаросіян на сваю "ісконную теріторію". Якія тут праверкі?
0
Виктор/адказаць/
21.03.2024
Руслан, да, кстати, было бы грандиозно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031