Знайсці
18.03.2024 / 14:173РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Латвіі заклікаў сінхранізаваць санкцыі супраць Расіі і Беларусі

Санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі павінны быць сінхранізаваныя з расійскімі. Пра гэта перад пачаткам пасяджэння Рады ЕС па замежных справах заявіў міністр замежных спраў Латвіі Крыш'яніс Карыньш.

Фота: Virginia Mayo / AP

«Беларусь, як мы ведаем, эфектыўна і цалкам кантралюецца Расіяй. І санкцыі, якія прымяняюцца да Расіі, павінны цалкам прымяняцца да Беларусі», — сказаў ён.

Карыньш таксама дадаў, што Латвія прапануе ўвесці санкцыі на пастаўкі ў Расію марганцавай руды. Яна можа выкарыстоўвацца для патрэб ваенна-прамысловага комплексу.

Чытайце таксама:

Беларусь забараніла ўвозіць шэраг тавараў з Літвы. Хто пацерпіць ад гэтага больш? Тлумачыць эканаміст

Беларусь увяла забарону на ўвоз шэрагу тавараў з тэрыторыі Літвы

Прэм'ер Латвіі: Паміж ЕС і Беларуссю з Расіяй павінна апусціцца жалезная заслона

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
5
Жора/адказаць/
18.03.2024
Крывадушнікі. У выніку іх санкцый людзі будуць замуранавыя ў Беларусі сам насам з рэжымам і не змогуць выехаць аніяк - ані на ўласным аўто (бо аўто на бел.нумарах не пусцяць), ані на чыгунцы (бо цягнікі не ходзяць), ані ў аўтобусах (бо ўраўняць - значыць не пускаць з беларускім пашпартам, як зараз з расейскім). А грузы тымчасам як каталіся, так і будуць катаюцца туды-сюды.

Да таго ж, гэтае ўраўніванне падразумевае яшчэ і тое, што беларускае грамадства роўнае расейскаму па падтрымцы рэжыму і вайны. А значыць, адмена дасягненняў 2020 года, у тым ліку Ціханоўскай з усімі ейнымі кабінетамі і офісамі. Бо калі няма падзелу на прадэмакратычнае грамадства і рэжым - значыць няма патрэбы і ў прадстаўніках-лідарах гэтага грамадства.
2
Праўдаруб/адказаць/
18.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
Федзя/адказаць/
19.03.2024
Из Кремля деньги видать поступили на его счет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031