Знайсці
15.03.2024 / 10:011РусŁacБел

У баявую гатоўнасць прыводзіцца механізаваная брыгада. Будуць прызываць з запасу

Ва Узброеных сілах працягваецца праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковый часцей. Зараз прыводзяцца ў гатоўнасць 19-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання і шэраг воінскіх часцей Заходняга аператыўнага камандавання.

Фота: БелТА

У рамках праверкі прадугледжаны прызыў ваеннаабавязаных з запасу, паведамляе Мінабароны.

Асабоваму складу злучэння і воінскіх часцей трэба будзе выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да прымянення, загрузцы на транспарт запасаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў.

У далейшым войскам трэба выйсці ў назначаныя раёны і пасля іх занятку быць у гатоўнасці да правядзення серыі вучэнняў, у тым ліку з баявой стральбой.

У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.

Зрэшты, нічога звышардынарнага ў гэтым няма. У беларускай арміі традыцыйна ў сярэдзіне сакавіка (а таксама ў верасні) праводзяцца такія мерапрыемствы з прызывам з запасу былых афіцэраў і салдатаў.

Чытайце таксама:

«Да каго не дойдзе — будзем размаўляць, як з праціўнікам». Сілавікі пагражаюць за фота вайсковай тэхнікі

Пад Асіповічамі створана база захоўвання ядзернай зброі

На вуліцах сталіцы заўважылі БТР. Што адбываецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
Янка/адказаць/
15.03.2024
Галоўнае, каб прынамсі траціна баявой тэхнікі завялася.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031