© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
Колькасць кампліментаў вышэйшых царадворцаў да старога дыктатара ва ўмовах культа асобы вельмі слаба карэлюе з іхнай адданасцю. Рыторыка і ўчынкі Такаева да студзеня 2022 ў датычэнні да елбасы выглядалі звонку нашмат больш сервільнымі і лізаблюдцкімі. Нагадаю, што менавіта Такаеў был ініцыятарам пераіменавання казахскай сталіцы ў Нурсултан.
Таксама варта ўзгадаць, што менавіта Качанава з трэскам праваліла кампанію-2020, наступствы чаго для ўзурпатара няспынна ўзмацняюцца, і ён гэта відавочна адчувае. А шчыльныя кантакты Качанавай с Крамлем у сукупнасці з перманентнай паранаідальнасцю, жаданнем знайсці, адпомсціць і вычысціць ўсіх нелаяльных даюць падставы дыктатару перыядычна падазраваць, што з боку Качанавай гэта магло быць ня проста нейкае глупства. І чым далей - тым часцейшымі і мацнейшымі будуць гэтыя прыступы.
Абельская - нашмат больш кантралюемая асоба за Качанаву, якая паспела прасунуць занадта шмат сваіх людзей на высокія пасады ў лукашэнкаўскай вертыкалі. У т.л. і сілавікоў кшталту Кубракова.