Знайсці
13.03.2024 / 14:263РусŁacБел

У Браслаўскім раёне пасля перарэгістрацыі засталося 5 аграсядзіб з 300

У Дубровенскім і Талачынскім раёнах — ніводнай.

Аграсядзіба «Стулы»

Пасля абавязковай перарэгістрацыі аграсядзіб у Браслаўскім раёне засталося 5 аграсядзіб з 300, а ў Дубровенскім і Талачынскім раёнах — ніводнай. Пра гэта заявіла Вольга Фёдарава, галоўны спецыяліст сектара турызму і фізкультурна-аздараўленчай работы ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама ў праекце БелТА, піша Reform.by.

Фёдарава адзначыла, што асноўныя прэтэнзіі да ўладальнікаў аграсядзіб заключаліся ў тым, што іх дзейнасць ператварылася ў здачу жылля ў наём.

«У Віцебскай вобласці было вельмі шмат аграэкасядзіб. Асноўная маса прыходзілася на Браслаўскі раён — там было 300 аграэкасядзіб, а пры перарэгістрацыі засталося толькі пяць. Далей мы іх не кантралюем», — заявіла чыноўніца.

Для перарэгістрацыі сядзібы наведвала спецыяльная камісія, якая фіксавала парушэнні заканадаўства.

«У кагосьці былі пытанні па гігіене, бо вызначаны шэраг новых патрабаванняў. Нават калі ў іх устаноўлена мангальная зона, то па новых патрабаваннях павінна быць абавязкова і праточная вада, а раней такая дзейнасць магла ажыццяўляцца ў доме, на хутары, і іх не правяралі», — сказала Фёдарава.

Прадстаўніца аблвыканкама не лічыць змяншэнне колькасці аграсядзіб праблемай.

«І гэта вялікі плюс, што ў нас засталіся найлепшыя з найлепшых сядзіб, якія працуюць па вузкай спецыялізацыі», — заявіла Фёдарава.

Зараз у Віцебскай вобласці зарэгістравана 162 аграэкасядзібы. Больш за ўсё іх засталося ў Глыбоцкім раёне — 32. У Дубровенскім і Талачынскім раёнах няма ніводнай сядзібы.

На пачатак 2023 года ў Беларусі налічвалася 3043 аграсядзібы. Па даных на снежань 2023 года, перарэгістрацыю прайшлі 1297. Таксама было зарэгістравана 170 новых аграсядзіб.

Чытайце таксама:

Больш за палову беларускіх аграсядзіб не прайшлі перарэгістрацыю

У беларускай аграсядзібе прапануюць купанне ў глінтвейне

Затрыманую падчас «хапуну» на аграсядзібе «Стулы» звольнілі з працы

«Не хапіла майго жыцця, каб нешта самавітае зрабіць». Фермер расказаў, ці можна ў Беларусі разбагацець, гадуючы авечак

«Лічу сябе самым шчаслівым чалавекам на зямлі». Як жыве жанчына пасярод балота

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
16
0
Бобр/адказаць/
13.03.2024
Все более менее живите проекты идут под закрытие: IT, ретейл, агротуризм.
0
Турыст/адказаць/
13.03.2024
Відаць, усе шчасліўшыкі лукашысты
0
былое/адказаць/
13.03.2024
Узбягаюць на яў бабуліны аповеды, як саветы пры арганізацыі калгасаў гнобілі адзінаасобнікаў усялякімі імавернымі ды неймавернымі падаткамі. Задача была - знішчыць самастойных, самадастатковых гаспадароў. Гэтаксама і сёння з аграсядзібамі. Бо лукашысцкія чыноўнікі спаць не могуць, калі нехта сам уладкоўвае сваё жыццё, не чакаючы іхных падачак.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930