Знайсці
13.03.2024 / 11:103РусŁacБел

Музыкаў Nizkiz пачнуць судзіць 19 сакавіка

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. 

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка пачнецца суд над музыкамі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жывіца, піша «Вясна».

Вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня. Спачатку палітвязняў асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. 

Падтрымаць музыкаў: СІЗА № 1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ільін Аляксандр Васільевіч, Халяўкін Дзмітрый Алегавіч, Кульша Сяргей Іосіфавіч. 

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК выклаў відэа з музыкамі Nizkiz, пагражаюць пяццю гадамі

«Хлопцаў шкада, але калі ўжо людзі навучацца?!» Чаму ў затрыманні Nizkiz пачалі вінаваціць саміх музыкаў

На музыкаў Nizkiz завялі крыміналку. Яны на Валадарцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
5
Змяя /адказаць/
13.03.2024
Пусть несут эту ношу … Они выбрали свой путь сидеть.. можно им только пожелать выбраться оттуда без серьезных последствий…в следующий раз , возможно, будут больше думать..
0
немагчыма збегчы /адказаць/
13.03.2024
Баюсь цяпер баюсь цяпер
0
Гэта не іх выбар /адказаць/
13.03.2024
Змяя , яны не абіралі паказ іх песні на новы год на экстрэмісцкім канале Белсат. Гэта было зроблена без іх згоды.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031