Знайсці
12.03.2024 / 20:34РусŁacБел

Беларуска здолела адсудзіць у сеткі крамаў 8500 рублёў за траўму нагі ў гандлёвай зале

У ліпені 2023 года жыхарка аграгарадка Белавежскі Камянецкага раёна рабіла пакупкі ў папулярнай сеткавай краме, размешчанай тут жа ў вёсцы. Але побач з халадзільнікам яна зачапілася нагой за востры кут прымацаванага да падлогі металічнага кораба для электраправодкі. І гэта прынесла ёй вялікія праблемы, паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда.

Здымак ілюстрацыйны

Жанчына атрымала ірваную рану на тыльнай паверхні ступні, вынікам якой сталі кароткачасовы разлад здароўя, а таксама абвастрэнне хранічнага захворвання і алергія на лекі. Урэшце яе шпіталізавалі і зрабілі аперацыю. Нават да сёння рана ўсё яшчэ не зажыла і жанчына лечыцца дома.

Пасля непрыемнага інцыдэнту вяскоўка звярнулася ў суд і прасіла спагнаць з гандлёвай сеткі матэрыяльную шкоду ў 836 рублёў, грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў 15 тысяч, а таксама выдаткаў, звязаных з аказаннем юрыдычнай дапамогі.

Суд Камянецкага раёна вырашыў спагнаць з адказчыка матэрыяльную шкоду ў 580 рублёў і кампенсацыю маральнай шкоды — 7 тысяч рублёў. Акрамя таго, мусяць быць кампенсаваныя і выдаткі на юрыдычную дапамогу — звыш 973 рублёў.

Такім чынам, усяго беларуска змагла адсудзіць у сеткі 8558,99 рубля.

Чытайце таксама:

Пасажырка аўтобуса дабілася ад «Мінсктранса» вялікай кампенсацыі

Беларуска падавілася кавалкам «Напалеона» і адсудзіла кампенсацыю

Беларуска схадзіла ў краму і адсудзіла потым у яе 7 тысяч рублёў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031