Знайсці
12.03.2024 / 14:387РусŁacБел

Віцэ-прэм'ер Петрышэнка паставіў амбітныя задачы перад дзяржаўнымі СМІ

Таксама працягнуць практыку ўзбуйнення рэгіянальных СМІ.

Дзяржаўныя СМІ павінны павялічваць вытворчасць уласнага прадукту на тэлебачанні і радыё, а раённыя газеты — публікаваць больш крытычных матэрыялаў. Гэтыя і іншыя задачы перад Мінінфармам і падначаленымі яму арганізацыямі паставіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка на калегіі, прысвечанай вынікам працы Міністэрства інфармацыі ў мінулым годзе, піша Reform.by.

Тэзісы яго выступу апублікавала прэс-служба ўрада. У прыватнасці, Петрышэнка заявіў, што неабходна ўзмацняць «лідзіруючае становішча дзяржаўных СМІ ў медыйнай прасторы краіны».

Акрамя таго, патрабуецца:

— павялічваць вытворчасць уласнага прадукту на тэлебачанні і радыё:

— працягваць узмацненне грамадска-палітычнага і публіцыстычнага складніка дзяржаўных СМІ;

— развіваць аўтарскую журналістыку і адкрываць у ёй новыя імёны;

— забяспечваць «супрацьдзеянне дэструктыўным праявам» у інфармацыйным полі.

Асобна ён закрануў рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ. Практыка ўзбуйнення рэдакцый будзе працягнутая.

«Падыходы да далейшага ўзбуйнення і аб'яднання рэдакцый павінны быць максімальна ўзважанымі. Уважліва аналізуйце дзейнасць ужо створаных медыяхолдынгаў, плюсы і мінусы іх працы і толькі з улікам мэтазгоднасці прымайце рашэнні ў гэтым напрамку», — цытуе Петрышэнка прэс-служба ўрада.

Паводле яго слоў, рэгіянальныя рэдакцыі павінны актывізаваць працу па зніжэнні выдаткаў, аптымізацыі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў. Пры гэтым патрабуецца працягваць развіццё мультымедыйнага складніка, у першую чаргу інтэрнэт-рэсурсаў, працу ў сацсетках. Петрышэнка адзначыў, што »неабходна павялічваць колькасць крытычных матэрыялаў, уласнай аналітыкі, развіваць аўтарскія калонкі». У гэтым раёнкам павінен дапамагчы Мінінфарм.

Ігар Петрышэнка таксама даручыў Міністэрству прадоўжыць сістэмны аналіз эфектыўнасці дзейнасці рэдакцый і па выніках аказваць ім метадычную падтрымку.

Чытайце таксама:

«А Латушка сам сябе будзе люстрыраваць за тое, што чыноўнікам працаваў?» Споведзь былога супрацоўніка БелТА

Хто гэтыя прапагандысты з тэлебачання, каму ўлады асабіста вынеслі падзякі за працу

«З райвыканкамам у нас заўсёды былі канструктыўныя адносіны». Як стаць «экстрэмісцкім фармаваннем», не пішучы пра палітыку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
12.03.2024
Смешныя калгасныя прапагандоны.
0
Журналіст /адказаць/
12.03.2024
Якое яно тупое правіцельства беларусі
0
Смех!/адказаць/
12.03.2024
развіваць аўтарскую журналістыку і адкрываць у ёй новыя імёны. Дзякуй, пасмяяўся! Каб існавала аўтарская журналістыка, павінна быць свабода слова. А калі аўтарскую журналістыку трэба ўзгадняць з ідэолагам ці кдбшнікам, ніякіх рэальна цікавых людзям аўтарскіх тэкстаў вы ніколі не пабачыце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930