Знайсці
11.03.2024 / 22:236РусŁacБел

У Расіі зноў загарэўся беларускі аўтобус

Аўтобус МАЗ зноў загарэўся ў Расіі, гэтым разам у сталіцы Татарстана Казані. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 10 сакавіка, паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы.

Кіроўца спыніўся і высадзіў людзей, а затым патушыў колы, якія задыміліся.

«Учора ўвечары загарэўся 46-ы аўтобус. Пах гарэлага адчуваўся літаральна ва ўсім транспарце. Дыхаць было проста немагчыма. Але ўсё ж самае галоўнае, што ўзгаранне заўважылі адразу, аператыўна высадзілі людзей і пачалі тушыць», — паведаміў сведка падзеі.

Мяркуючы па відэа, загарэўся аўтобус МАЗ 203. Буйную партыю такіх аўтобусаў гарадскія ўлады Казані закупілі ў 2018 годзе. Увогуле ж МАЗаў у сталіцы Татарстана сотні.

Чытайце таксама:

Вы не паверыце, але ў Расіі згарэў чарговы беларускі аўтобус

Не толькі ў Санкт-Пецярбургу. У Мінску загарэўся МАЗ

У Самары згарэў зусім новы беларускі трамвай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1
1
Купляйце беларускае/адказаць/
11.03.2024
У Беларусі такое не здарыцца, таму што на экспарт вывозяць усё лепшае.
0
гердзень /адказаць/
12.03.2024
шкада, што ня Крэмль
0
Аўтобус садамаза/адказаць/
12.03.2024
Дзякуй вам невядомыя падпольшчыкі МАЗа
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031