Знайсці
10.03.2024 / 11:101РусŁacБел

Трыятланістцы Зелянкевіч далі два гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

Як стала вядома «Трыбуне», суд даў два гады «хатняй хіміі» (абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову) трыятланістцы Валянціне Зелянкевіч. Па звестках выдання, прысуд звязаны з удзелам Зелянкевіч у мірных пратэстах у 2020-м. 

Зелянкевіч у канцы жніўня 2020-га не працягнулі кантракт у мiнскiм клубе трыятлона «Трыстайл». Як казала спартсменка, дырэктар клуба Дзмітрый Талкачоў абяцаў ёй прадоўжыць супрацоўніцтва, аднак адмовіўся ад яго пасля таго, як убачыў «пратэсны» пост Зелянкевіч у інстаграме з фота, на якім яна стаяла з бел-чырвона-белым сцягам на праезнай частцы падчас аднаго з мірных мітынгаў.

Восенню 2020-га Зелянкевіч пераехала ў Расію, дзе працягвала трэніравацца, а таксама працавала трэнерам па трыятлоне і плаванні. Па інфармацыі «Трыбуны», некаторы час назад Зелянкевіч вярнулася ў Беларусь, а неўзабаве пасля гэтага была затрыманая і заставалася за кратамі да нядаўняга суда. Дата суда не называецца.

Чытайце таксама:

Паведамляюць пра масавыя хапуны ў Брэсце і Маларыце

За падпіску ў ютубе на «Вольны хор» навапалачаніна кінулі на 15 сутак

Праваабаронцы назвалі імёны чатырох архітэктараў, якіх затрымалі па крымінальным артыкуле

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
11
1
Андрусь/адказаць/
10.03.2024
Вось чаму пралукашэнкаўскіх спартоўцаў варта трымаць у лукашысцка-пуцінскім спартовым гета - хай на сваіх міжгубернскіх гульнях спаборнічаюць. На сусветных спаборніцтвах ім не мусіць быць месца ні пад нейтральным сцягам, ні пад якім. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031