Знайсці
09.03.2024 / 09:2134РусŁacБел

Рудзік удакладніў пазіцыю: беларуска не інкубатар, унёсак у супольную справу можа быць розным

Блогер Ян Рудзік, віцэ-спікер Каардынацыйнай рады, у тэлеграм-канале ўдакладніў свой папярэдні допіс, на які грамадства адрэагавала неадназначна.

«Вырашыў падрабязней развіць думку, каб пазбегчы спекуляцыяў.

Вайна — гэта вельмі антыгуманная рэч. Асабліва вайна, у якой паўстае пытанне існавання дзяржаваў і нацыяў добрай паловы еўрапейскага кантыненту. У першую чаргу — усходніх славянаў, чые нацыянальныя ідэнтыфікацыі плануюць памножыць на нуль, назваць усіх выжыўшых «рускімі» і ўвесці ў склад новай мутацыі СССР і Расейскай імперыі.

Каб захаваць свае нацыі і дзяржавы перад рускімі, нацыям Міжмор’я спатрэбіцца мноства жаўнераў. У Польшы гэта асэнсавалі першымі і пайшлі на радыкальныя і непапулярныя крокі па забароне абортаў. Зараз аб гэтым размаўляюць і ў самой Расеі, бо разумеюць, што ўсё можа вельмі зацягнуцца на некалькі пакаленняў. 

Ніякім чынам не меў на ўвазе, што беларуска — гэта інкубатар. Прыклад мужных дзяўчын таго ж ПКК ці агулам ЗСУ паказвае, наколькі прафесійнымі і незамяняльнымі могуць быць жанчыны на вайне. 

І гэта іх асабісты ўнёсак у агульную справу. Гэты ўнёсак можа быць розным. 

Мой мэсэдж быў у том, што часы, калі прыйдзецца паступіцца асабістым дзеля калектыўнага, ужо прыйшлі. І ў асноўных месцах знаходжання беларускай дыяспары гэтыя часы маюць пагрозу адчуцца вельмі хутка. 

І грамадства трэба рыхтаваць да гэтага, замест яго атамізацыі на пол, клас і гэтак далей», — мяркуе блогер.

Чытайце таксама:

Каардынацыйную раду пакідаюць людзі. Што адбываецца?

Ян Рудзік сабраўся ў Полк Каліноўскага

Рудзік: Сітуацыя з Пратасевічам можа быць нашмат больш страшнай, чым мы сабе ўяўляем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
20
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4
0
Факт /адказаць/
10.03.2024
Коля , Рудзік у адрозненне ад вас зараз у палку Каліноўскага. А ў цёплым кабінеце сядзіце вы.
0
З 8 сакавіка! /адказаць/
10.03.2024
Аліна, мадам, вы прачыталі артыкул не тым месцам. Паспрабуйце перачытаць яшчэ раз, калі святочныя дні скончацца.
0
З 8 сакавіка! /адказаць/
10.03.2024
Лена, і вас з 8 сакавіка....Заўтра нядзеля, яшчэ дзянёк пасвяткуйце з сяброўкамі і сканчайце ужо. А то мяшкі пад вачамі нальюцца за тры дні святкавання.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031