Знайсці
07.03.2024 / 19:3820РусŁacБел

Пятро Пятроўскі: Трэба ўводзіць крымінальную адказнасць за нацыяналізм і лібералізм

Чым ён незадаволены і як аргументуе?

Прапагандыст Пятро Пятроўскі ў сваім тэлеграм-канале адрэагаваў на збор грошай, які арганізаваў прарасійскі актывіст Арцём Агафонаў.

Пятроўскі напісаў допіс, у якім выказаў незадаволенасць тым, што ў Беларусі пасля 2020-га года «патокі заходніцтва і еўрапейства хоць і скараціліся, але і не зніклі».

На яго погляд, калі раней «заходніцтва і еўрапейскасць лезлі ў Беларусь з ЕС», то цяпер актывізаваліся «новыя цэнтры з усходу, з Масквы», праз якія здзяйсняюцца данаты і зборы сродкаў ахвярам рэжыму на пакрыццё штрафаў.

Пятроўскі прапануе шэраг мер, накіраваных на спыненне такой практыкі. І яны вельмі радыкальныя. На погляд прапагандыста, надышоў час уводзіць крымінальную адказнасць за падобныя зборы сродкаў, а таксама зрабіць максімальна празрыстай сістэму рахункаў у рамках Саюзнай дзяржавы, каб разабрацца, хто канкрэтна пакрывае штрафы.

Але на гэтым ён не спыняецца і заклікае ўвесці крымінальную адказнасць за «нацыяналізм і лібералізм любой масці: беларускі, рускі, польскі ці хоць габонскі».

На погляд Пятроўскага, «прапаганда і папулярызацыя гэтых ідэалогій вядзе да майданаў, плошчаў, міжнацыянальнай і міжрэлігійнай варожасці». Таму «ўсё гэтае заходніцтва і еўрапейства павінна быць забаронена».

Чытайце яшчэ:

Азаронак з Пятроўскім даказвалі, чым сілавікі карыснейшыя за праграмістаў, не абышлося без істэрыкі

Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
42
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14
08.03.2024
Скоро он будет держать в руках билет члена ЛДПБ.
0
Woodoo Cult /адказаць/
08.03.2024
складаюцца з нацыянальных тэрыторый як Швайцарыя ці Бельгія. Што за бред? Што ўвогуле гэта азначае?
0
Капітан Відавочнасць/адказаць/
08.03.2024
Woodoo Cult , гэта значыць, што ўзгаданыя дзяржавы складаюцца з адміністратыўных частак, якія моцна розняцца этнічным паходжаннем і культурным бэкграундам жыхароў. Нацыі ўнутры нацыі. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031