Знайсці
07.03.2024 / 15:18РусŁacБел

Жыхар Пружанаў выказаўся ў бальніцы пра Лукашэнку і паехаў на «хімію»

13 лютага ў судзе Пружанскага раёна разглядзелі справу Васіля Ячычкі. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі («хіміі»). Прысуд агучыў суддзя Ігар Жытко.

Вядома, што Ячычка знаходзіўся пад вартай з 19 да 21 снежня 2023 года. Яго прызналі вінаватым у тым, што 18 лістапада 2023 года ён нібыта выказаў зняважлівы выраз у адрас Лукашэнкі, знаходзячыся ў Пружанскай раённай бальніцы.

Туды ён трапіў пасля таго, як яго нецвярозым затрымаў інспектар ДПС, калі ён ехаў на ровары. Васіль прызнаў віну, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

У Баранавічах па «народным» артыкуле судзяць адразу васьмярых чалавек

ГУБАЗіК справаздачыўся аб затрыманні яшчэ 5 жыхароў Бярозы

Жыхара Лунінца асудзілі да сямі гадоў калоніі па шэрагу пратэсных артыкулаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031