Знайсці
07.03.2024 / 13:168РусŁacБел

Пуцін мог атрымаць інтымныя відэа нямецкіх палітыкаў і чыноўнікаў — Bild

Як піша газета Bild, на фоне гучнага скандалу з расійскай праслухоўкай у Германіі нямецкія палітыкі «моцна занепакоіліся» пытаннем, а ці мог Пуцін, апроч вайсковых сакрэтаў, таксама атрымаць доступ і да інтымных. Эксперты адзначаюць, што верагоднасць падобнага вельмі высокая.

Фота: Contributor Getty Images

Апошняя ўцечка размовы нямецкіх афіцэраў пра ракеты Taurus і іх магчымае ўжыванне супраць Расіі «сур'ёзна спалохала» некаторых палітыкаў і прымусіла задумацца, а якімі яшчэ данымі магла завалодаць расійская выведка, паведамляе Bild.

Турботы гэтыя таксама тычацца і магчымых зліваў Крамлём інфармацыі аб інтымным жыцці нямецкіх палітыкаў.

Як мяркуе вайсковы эксперт і прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта пры Мінабароны Германіі (Бундэсвере) Карла Масала, падобныя інтымныя відэа ўжо могуць быць перахоплены Расіяй.

«Расія ўжо даўно збірае кампрамат на палітыкаў і міністэрскіх чыноўнікаў Германіі. У якасці кампрамату таксама выступае і прыхаваная здымка іх сэксуальнага жыцця, якая потым выкарыстоўваецца для выяўлення ўразлівасцяў і шантажу пры іх вярбоўцы. Мяркую, што падобныя відэа ўжо ёсць у Крамля», — адзначыў газеце Bild прафесар Карла Масала.

Ён дадаў, што Германія для Расіі з'яўляецца «самай важнай дзяржавай у Еўропе», асабліва з пункту гледжання пытання вайсковай падтрымкі Украіны. І менавіта таму тут праводзяцца маштабныя шпіёнскія гульні.

Чытайце таксама:

«Еўропа выгнала шпіёнаў Уладзіміра Пуціна. Цяпер яны вяртаюцца» — The Financial Times

Расійскія прапагандысты закрылі нямецкаму паслу дзверы ў МЗС і заблыталіся ў нямецкай мове

Як расійская разведка змагла перахапіць размову нямецкіх афіцэраў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
13
1
Голая праўда/адказаць/
07.03.2024
Во павесяліцца
0
Вось-вось/адказаць/
07.03.2024
dfgd, насамрэч ён гэтым займаўся 10годдзямі. Колькі амерыканскіх сенатараў гасцявалі на розных яхтах, дзе ім прапаноўвалі ўсё… Канешне, ёсць у яго кампрамат шмат на каго. На жаль:(
0
Вова пуцін хворы хлопец/адказаць/
08.03.2024
Любіць займацца вычварэнствамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера