Знайсці
07.03.2024 / 08:591РусŁacБел

Назвалі самую сырную краіну ў свеце. І не, гэта не Францыя

Згодна з новым дакладам, 9 з 10 краін, якія больш за ўсё вырабляюць, спажываюць і думаюць пра сыр, знаходзяцца ў Еўропе. 

Photo: Daniel Vogl/dpa (Photo by Daniel Vogl/picture alliance via Getty Images)

Некаторыя народы павінны любіць сыр больш, чым іншыя, праўда? І як вымераць такую прыхільнасць? На гэтыя надзённыя пытанні нарэшце адказалі цікаўныя людзі з агенцтва маркетынгавых даследаванняў Mintel, паведамляе Euronews.

У сваёй новай справаздачы «Самыя сырныя краіны свету» яны ацэньваюць кожную краіну па імпарце сыру, яго вытворчасці і колькасці запытаў у Google на слова «сыр» на іх роднай мове.

І вынікі неверагодна добрыя для Еўропы, краіны якой занялі дзевяць з дзесяці месцаў у тым-10.

Канчатковы рэйтынг самых сырных краін свету па версіі Mintel выглядае так:

8-10. Швецыя, Фінляндыя і Данія. 7. Швейцарыя. 6. Брытанія. 5. Аўстрыя. 4. ЗША (адзіная краіна па-за Еўропай). 3. Бельгія. 2. Францыя. 

А пераможцам у намінацыі «Самая сырная краіна» сталі Нідэрланды — радзіма шалёна папулярных гатункаў гаўды і эдама.

Невялікая па тэрыторыі краіна з насельніцтвам усяго 17 мільёнаў чалавек штогод імпартуе сыру на 14 даляраў (13 еўра) (3,1 кілаграма) на чалавека, што робіць Нідэрланды самым буйным пакупніком сыру сярод усіх краін. Там таксама вырабляюць 38 гатункаў, якія ядуць па ўсім свеце.

Акрамя таго, галандцы думаюць пра сыр больш, чым хто-небудзь іншы ў свеце: на душу насельніцтва прыпадае найбольшая колькасць штомесячных запытаў у Google па запыце «сыр» на роднай мове.

Чытайце таксама:

Хатні варыянт хачапуры — простыя грузінскія бліны на кефіры

Літоўскія кухары адраджаюць нацыянальныя стравы

Назіранне за тым, як іншыя ядуць нездаровую ежу, можа дапамагчы схуднець

Запяканка з цёртай бульбы з гароднінай 

Перараджэнне пекарына: як кавід змяніў італьянскія авечыя сыры 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2
1
Калматы Вожык/адказаць/
07.03.2024
Ёсць у Глыбоцкім раёне такая вёска (даўней, мястэчка) Пліса. Там за "польскім" часам існаваў Малачарскі  кааператыў. Лік чальцоў кааператыву дасягаў блізу 1000 чалавек. Выкладчыкі Віленскага універсытэта імя Стэфана Баторыя пісалі навуковыя працы аб эфектыўнасці працы гэтага кааператыву, выдавалі кнігі.
У шэрагу сыроў, якія вырабляў кааперытыў -- кароль усіх сыроў сыр Эмменталь, які даходзіў да кандыцыі аж паўгода. Прадукцыя шла на экспарт, былі фірмовыя крамы ў Глыбокім і Вільні.
А вы пра Галандыю мне баіце! А цяпер таго малака з усяго Глыбоцкага раёну -- хапае, хіба на згушчонку, каб завод не закрылі! Усё прывазное! Сыр -- Брэст-Літоўскі, малако ў бутэльках ці пакетах -- магілёўскае, альбо мінскае! Усё прасралі -- калгаснікі, маць вашу за нагу!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031