Знайсці
05.03.2024 / 15:06РусŁacБел

У Гродне мужчына сарваў залаты пярсцёнак з пальца 82-гадовага пенсіянера

82-гадовы жыхар абласнога цэнтра прыйшоў у сталовую для маламаёмасных. Там ён падсеў да незнаёмага мужчыны, які прыкмеціў на пальцы ў пенсіянера залаты пярсцёнак.

Мужчына стаў актыўна распытваць старога гарадзенца аб гісторыі ювелірнага ўпрыгожвання і нават прасіў даць памераць, праўда, пенсіянер адмовіўся.

У выніку мужчына дачакаўся зручнага моманту і сарваў пярсцёнак коштам 500 рублёў з рукі пенсіянера, пасля чаго ўцёк. Аб злачынстве паступіла паведамленне ў Ленінскі РАУС.

Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў шпікі крымінальнага вышуку райаддзела ўстанавілі асобу падазраванага.

Ім аказаўся 44-гадовы гарадзенец. Пасля злачынства зламыснік здаў пярсцёнак у ювелірную краму і атрымаў за яго 480 рублёў Грошы ён патраціў на спіртное, ежу і кветкі для знаёмай.

Яго дзеянні Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта кваліфікаваны па артыкуле «Рабаванне, злучанае з гвалтам, не небяспечным для жыцця або здароўя пацярпелага».

За гэтае злачынства прадугледжана да шасці гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031