Знайсці
05.03.2024 / 13:32РусŁacБел

Ад палітзняволенай Алены Лазарчык ужо два месяцы няма лістоў

Актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі восем гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Раней за «парушэнні ўстаноўленага парадку» палітзняволеную пазбавілі пасылак і перадач, спатканняў з роднымі, а таксама неаднаразова закідвалі ў штрафны ізалятар. Падчас знаходжання ў ШІЗА вязням забаронена ліставанне, піша «Вясна».

Вядома, што ўжо два месяцы ад Алены не даходзяць лісты. Гэта можа сведчыць пра тое, што яе зноў адправілі ў штрафны ізалятар.

Нагадаем, актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі 8 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У калоніі ў жанчыны з'явіліся праблемы з зубамі, яна схуднела. На волі ў Алены засталося маленькае дзіця, бацька якога памёр, пакуль жанчына знаходзіцца ў зняволенні.

Падтрымаць палітзняволеную: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Алене Мікалаеўне Лазарчык

Чытайце таксама:

«Мне толькі хочацца, каб яна выжыла». Сястра Марыі Калеснікавай — пра год без сувязі з ёй

Леанід Судаленка: Што мы будзем рабіць, калі аднойчы раніцай даведаемся, што нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі памёр у турме?

Галюцынацыі, думкі пра суіцыд. Эксперты расказалі, што адбываецца з беларускімі палітвязнямі ў ШІЗА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031