Знайсці
05.03.2024 / 11:45РусŁacБел

Былы супрацоўнік штаб-кватэры ядзерных сіл ЗША перадаваў вайсковыя сакрэты «жанчыне з Украіны» на сайце знаёмстваў

Адстаўному падпалкоўніку і супрацоўніку штаб-кватэры ядзерных сіл ЗША прадʼяўлена абвінавачанне ў тым, што ён выдаваў сакрэтную інфармацыю нейкай «жанчыне з Украіны», з якой перапісваўся праз сайт знаёмстваў.

 Фота: Getty Images

У прэс-рэлізе Міністэрства юстыцыі ЗША гаворыцца, што 63-гадовы Дэвід Франклін Слэйтэр пасля адстаўкі служыў у якасці грамадзянскай асобы, але з допускам да сакрэтнай інфармацыі, у штаб-кватэры Стратэгічнага камандавання (Страткам, USSTRATCOM) ЗША на авіябазе Офат. Страткаму падпарадкоўваюцца ядзерныя сілы Злучаных Штатаў. 

Слэйтэр быў арыштаваны ў суботу. 

У панядзелак, 4 сакавіка, пракуратура апублікавала абвінаваўчыя дакументы па справе Слэйтэра, з якіх вынікае, што з лютага па красавік 2022 года ён праз сайт знаёмстваў перадаваў нейкай персоне, якая назвалася жанчынай з Украіны, сакрэтную інфармацыю са зводак Стратэгічнага камандавання адносна нападу Расіі на Украіну. 

«Слэйтэр наведваў брыфінгі USSTRATCOM на тэму вайны Расіі супраць Украіны, якія былі пазначаныя як «цалкам сакрэтныя« […]. Слэйтэр затым перадаваў сакрэтную інфармацыю […] праз платформу замежнага сайта знаёмстваў свайму саўдзельніку, які прадстаўляўся жанчынай, што жыве ва Украіне», — пераказвае міністэрства абвінаваўчае заключэнне. 

Пракуроры паведамляюць, што гэтая «жанчына з Украіны» часта і адкрыта распытвала адстаўнога падпалкоўніка пра розныя сакрэты і называла яго «мой таемны палюбоўнік-інфарматар» і «мой таемны агент». 

«Дарагі, што там на экранах у асобым пакоі? Вельмі цікава», — прыводзяць пракуроры Небраскі прыклад з іх перапіскі. 

«Дэйв, салодкі мой, дзякуй за каштоўную інфармацыю», — гаварылася ў іншым паведамленні. 

«Ты мой таемны агент! Люблю», — напісала «жанчына з Украіны» пасля таго, як выведала сакрэтныя звесткі пра адну краіну. Назву краіны пракуроры ўстаўляць у абнародаваныя дакументы не сталі. 

З кім насамрэч перапісваўся Слэйтэр і на якім сайце знаёмстваў гэта адбывалася, у дакументах не сказана. 

Справа Слэйтэра расследавалі ФБР і аддзел спецыяльных расследаванняў ВПС ЗША. 

Калі суд прызнае адстаўнога падпалкоўніка вінаватым, ён можа атрымаць да 10 год турмы. 

Амаль адначасова з навіной аб справе Слэйтэра з ЗША ў панядзелак прыйшлі паведамленні аб развіцці іншай падобнай гісторыі: былы супрацоўнік падраздзялення авіяцыі Нацыянальнай гвардыі ЗША ў штаце Масачусэтс Джэк Тэйшэйра пайшоў на здзелку са следствам, прызнаў віну ва ўцечцы сакрэтных дакументаў Пентагона і пагадзіўся на 16-гадовы турэмны тэрмін у абмен на тое, што пракуроры знімуць з яго больш сурʼёзныя абвінавачванні ў шпіянажы, піша ВВС.

Чытайце таксама:

У краінах Балтыі затрымалі 11 чалавек па падазрэнні ў працы на расійскія спецслужбы

Кіраўнік літоўскай рэдакцыі «Спутніка» раскаяўся і расказаў пра кухню прапагандысцкай сеткі, метадычкі і свае заробкі

Польскі суд прысудзіў беларуса па абвінавачванні ў шпіянажы да 4 гадоў турмы 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
16
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930