Знайсці
05.03.2024 / 09:272РусŁacБел

Пачынаецца чарговы суд над журналістам за «экстрэмісцкую дзейнасць»

Гомельскі абласны суд сёння пачынае разглядаць справу палітзняволенага гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына. 64-гадовага мужчыну абвінавачваюць ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК) і паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт.367 КК). Справу прызначаны разглядаць Дзмітрый Казлоў, піша «Вясна».

Андрэй Толчын — даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

Ён быў затрыманы 27 верасня 2023 года ў Гомелі, а на наступны дзень у кватэры Андрэя сілавікі правялі ператрус. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты.

Андрэя Толчына перавялі ў СІЗА № 3 і супраць яго заведзена крымінальная справа.

Напрыканцы лістапада 2023 г. стала вядома, што крымінальную справу супраць Андрэя следчыя перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Нагадаем, што па інфармацыі БАЖ, у зняволенні зараз знаходзяцца 33 прадстаўнікі беларускіх медыя.

Падтрымайце журналіста паштоўкай альбо лістом: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А. Андрэй Мікалаевіч Толчын.

Чытайце таксама:

Журналіста Ігара Карнея будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

Завочна бяруцца судзіць Леаніда Судаленку і Юрыя Шчучко

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Усё правільна сказаў /адказаць/
05.03.2024
Не ведаю, што ён сказаў пра Лукашэнку, але сказаў усё абсалютна правільна.
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
05.03.2024
Чарговы палітвязень калі асудзяць. Казаць праўду ня ёсьць паклёп ці дыскрэдытацыя. А экстрэмізм тут ўвогуле ня ў тэму, прыдумка кшталту ворагаў народа.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930