Як выглядаюць і колькі каштуюць платныя камеры ва ўкраінскіх СІЗА — ФОТЫ
Ва ўкраінскіх следчых ізалятарах побач са звычайнымі камерамі існуюць платныя, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Што там такога ёсць і якія цэны на ўтрыманне там?
Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку
Міністр юстыцыі Украіны Дзяніс Малюська ў інтэрв'ю выданню РБК-Украіна распавёў аб вялікай папулярнасці платных камер у следчых ізалятарах. Як піша выданне, камеры павышанага камфорту зʼявіліся ў 2020-м годзе.
Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку
У такіх камерах павялічаная норма плошчы на чалавека, адгароджаны санвузел, ёсць тэлевізар, чайнік, халадзільнік, мікрахвалёўка і нават Wi-Fi.
Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку
Дзень знаходжання ў такой камеры ў Кіеве каштуе 2 тысячы грывень (каля 50 даляраў ЗША), тыдзень — 8 тысяч (200 долараў), месяц — 12 тысяч (каля 300 долараў). Акрамя Кіева, такія камеры ёсць і ў іншых гарадах Украіны. Міністр сцвярджае, што за тры гады праект прынёс бюджэту каля $500 тысяч.
Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку
Па словах Малюська, ідэя стварыць платныя камеры — «цудоўны бізнэс-праект». Такія камеры хутка акупляюцца. У іх свабодных месцаў няма, а ў Кіеве яны карыстаюцца «вялізнай папулярнасцю». Міністр юстыцыі лічыць, што калі б колькасць такіх камер падвоілася, то яны ўсё роўна былі б занятыя.
Чытайце яшчэ:
Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам з вязнямі
«Камера ў Наваполацку менш камфортная за прылёты ракет». Як цяпер жывуць беларусы ва Украіне
Галюцынацыі, думкі пра суіцыд. Эксперты расказалі, што адбываецца з беларускімі палітвязнямі ў ШІЗА
Нельга так разглядаць. Бо выканаўцы сістэмы пачынаюць думаць у тэрмінах даходу, плана па даходам, затрыманняў. Выпусціў падазраванага раней - згубіў грошы.
Чым гэта лепш беларускага ноў-хаў пад назваю "план па штрафам"?