Знайсці
01.03.2024 / 13:37РусŁacБел

Візіту Зяленскага ў Арменію і Азербайджан не будзе з-за рашэння Баку

Што стала прычынай адмены, не ўдакладняецца.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, насуперак папярэднім чуткам, не прыедзе ні ў Арменію, ні ў Азербайджан, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на Radar Armenia.

Выданне піша, што візіт не адбудзецца з-за яго скасавання ў Баку.

Што стала прычынай адмены, не ўдакладняецца.

Раней паведамлялася, што Уладзімір Зяленскі наведае Ерэван і Баку ў сакавіку.

Суразмоўца «Радыё Свабода» сцвярджаў, што візіт Зяленскага ў Арменію, хутчэй за ўсё, адбудзецца 4 сакавіка.

Прэзідэнт Украіны раней сустракаўся з лідарамі і Азербайджана, і Арменіі на міжнародных пляцоўках. Да прыкладу, у пачатку кастрычніка 2023-га Пашынян і Зяленскі ўпершыню сустрэліся на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе.

Чытайце таксама:

Зяленскі прыбыў з неабвешчаным візітам у Албанію

Зяленскі назваў час пераломнага моманту ў вайне ва Украіне

Зяленскі пра правал контрнаступу: планы Украіны былі на стале ў Крамлі яшчэ да пачатку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031