Знайсці
26.02.2024 / 18:337РусŁacБел

Стала вядома, якія заробкі ў «палатніка»-ветэрана Ігара Марзалюка

Ігар Марзалюк — адзіны з усіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў новага склікання, якога ў адміністрацыі Лукашэнкі вырашылі пакінуць на трэці тэрмін. Выданне «Люстэрка» адшукала ягоную дэкларацыю аб даходах, з якой можна даведацца, наколькі для яго гэта хлебнае месца.

Зыходзячы з дэкларацыі Ігара Марзалюка, апублікаванай у газеце «Веснік Магілёва», гадавы даход Марзалюка ў 2022 годзе склаў 104 393 рублі (паводле тагачаснага курсу прыблізна 39845 даляраў), ці 8699 рублёў (3320 даляраў) у месяц. Гэта выглядае нашмат больш, чым у іншых калегаў, бо, як раней высветліла «Люстэрка», дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у 2022 годзе атрымлівалі ад 4566 да 5706 рублёў (ад 1743 да 2178 даляраў).

Дэпутат такога ўзроўню паводле заканадаўства не мае права сумяшчаць дэпутацкае крэсла з іншай працай (выключэнне — навуковая, творчая і педагагічная дзейнасць).

Найбольш верагодна, што Марзалюк, як былы навуковец і выкладчык, мае легальныя дадатковыя даходы. Так, напрыклад, ён уваходзіць у аўтарскія калектывы падручнікаў, якія рэгулярна перавыдаюцца, а аўтарам адпаведна налічваюцца ганарары. Магчыма таксама, што нешта можа перападаць і за частыя выступленні на тэлебачанні.

З нерухомай маёмасці Ігар Марзалюк мае дзве кватэры. Адна з іх у Мінску, агульнай плошчай 74,5 кв. м, а другая — у Магілёве, плошчай у 62,8 «квадрата». 

@nashanivanews Колькі тысяч зарабляе беларускі дэпутат-ветэран Ігар Марзалюк? #беларусь#беларускітыкток#александрлукашенко#беларусьновости#новостибеларуси#зарплатавбеларуси#депутат#минсксейчас♬ Беларусь - Без Билета

Чытайце таксама:

Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

Мы еўрапейцы ці еўразійцы? Марзалюк узбаламуціў лукашысцкія тэлеграм-каналы

Марзалюк: Мы еўрапейцы. Еўразійства — гэта трызненне

Марзалюк згенераваў новую ідэю, як удасканаліць заканадаўства аб генацыдзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
20
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
26.02.2024
былы змагар, Марзалюк - Беларус Будучыні, бо ўзорна спалучае чэкістонства са сьвядамізьмам. Праз колькі гадоў такі сінтэз будзе абсалютна неабходны! Ён піянер, першапраходзец будучай Шырокай Дарогі Беларусаў! Зайздросьця шчыра!
1
Камінг Аўт/адказаць/
26.02.2024
Ды ну яго да д'ябла. Ён у Кракаве напачатку 1996 году у кляштары Баніфратараў з мужуком спаў.
0
Курт/адказаць/
27.02.2024
Вычыце палітычны анілінгуз са сьлязьмі на вачах і паралельным далонеплясканьнем і ваш заробак таксама ўзрасце да 3К.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031