Знайсці
26.02.2024 / 15:125РусŁacБел

Валер Кавалеўскі правёў перамовы ў Радзе бяспекі ААН

Намеснік Святланы Ціханоўскай, прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага кабінета сустрэўся з асобнымі чальцамі Рады бяспекі ААН, з пасламі і экспертамі некаторых місій пры ААН, у тым ліку рэгіянальных груп Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, а таксама з кіраўніцтвам МЗС шэрагу краін.

Фота: ОСЦ

Акрамя ўдзелу ў індывідуальных сустрэчах, Валер Кавалеўскі:

  • правёў брыфінг для чальцоў Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі і знешнепалітычных прыярытэтах дэмруху;
  • прысутнічаў на дыскусіі міністэрскага ўзроўню па праблеме незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і Расію;
  • наведаў дэбаты Генасамблеі ААН і спецсустрэчу Рады Бяспекі ААН па сітуацыі ва Украіне.

Падчас візіту прадстаўнік па замежных справах Кабінета:

праінфармаваў замежных партнёраў пра пагрозу незалежнасці Беларусі з боку Расіі, парушэнні правоў чалавека і сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі і абмяркоўваў шляхі рэагавання на гэта, у тым ліку праз выкарыстанне механізмаў ААН;

пашыраў сувязі з дэлегацыямі краін Глабальнага Поўдня і абмяркоўваў падрыхтоўку мерапрыемстваў па Беларусі ў рамках ААН, у тым ліку падчас тыдня высокага ўзроўню сесіі Генеральнай асамблеі ААН у верасні 2024 года.

«Беларусь перажывае падвойны крызіс: унутраны палітычна-гуманітарны і знешні — звязаны з імклівым ростам пагрозы незалежнасці з боку Расіі. Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі актыўна шукае варыянты яго вырашэння. ААН — складанае, але абсалютна неабходнае месца для такой працы. Дзякуючы падтрымцы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў нас атрымліваецца захоўваць увагу да беларускай праблематыкі і супольна шукаць шляхі па дасягненні нашых мэт», — сказаў Валер Кавалеўскі.

Чытайце таксама:

«Зянон Пазняк — той чалавек, з якім пайшоў бы на піва». Валер Кавалеўскі расказаў у інтэрв'ю пра палітычнае і чалавечае

Кавалеўскі расказаў, што цяпер робіцца з «пашпартам новай Беларусі»

Скандал вакол маці Валерыя Кавалеўскага. Хто запусціў інфармацыйную кампанію і ў чым сутнасць абвінавачанняў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Питон/адказаць/
26.02.2024
Што з пашпартам?, вы пришли туда поддержать Украину? вот и поддерживайте, но только при чем тут БЧБ флаги?
1
Влад/адказаць/
26.02.2024
Питон, что за тупой вопрос "при чем тут флаги"? Укроконсул, не строй из себя полного идиота.
0
Янка/адказаць/
26.02.2024
Рада БязКепкі, а асабіста ў вас усе сваякі сталага ўзросту за перамены альбо сустракаюцца лукашысты і рускамірцы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031