Знайсці
25.02.2024 / 00:4840РусŁacБел

У Мінску затрымалі каля 40 архітэктараў

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», затрыманні пачаліся на мінулым тыдні, меркавана, 14 лютага.

Мінск, праспект Незалежнасці. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

У Мінску прайшлі масавыя затрыманні архітэктараў. Нашы суразмоўцы ў Мінску называюць лічбу «каля 40 затрыманых». Разам з імі затрымлівалі і членаў іхніх сем’яў — агулам да 70 чалавек. Некаторых пасля адпусцілі. 

«Нашай Ніве» ўдалося пацвердзіць імёны пяці архітэктараў, затрыманых у Мінску. Некаторыя з іх атрымалі суткі, супраць іншых заведзеныя крымінальныя справы. Нам вядома, што яшчэ аднаго архітэктара затрымалі пасля вяртання з-за мяжы.

Прычынай затрымання, імаверна, сталі абвінавачванні ва ўдзеле ў руху за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе.

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.

@nashaniva У Мінску пачалася «справа архітэктараў»? Што адбываецца #архитектор#минсксейчас#минск#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва♬ Conspiracy - Kieran Rogers

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
85
0
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
26.02.2024
а што да сутнасці вашага ніжэйшага каментара... вы ўсё настойваеце.. дарэчы - ён не па тэме. ну ладна. так ужо і быць. разумею вашу боль) але мне ў тэксце нішто не муляе вока ці нешта яшчэ. усё, здаецца, як мае быць.
калі незадаволены, то якімі словамі вы прапануеце замяніць слова "затрыманні"?
а давайце ўвогуле так - вы перапішаце тэкст па-свойму. Рэд. вам дазволіць. так, Рэд.? ну давайце. чакаем.
0
ЯНКА/адказаць/
27.02.2024
маленькая архітэктарка цемры, ня так даўно хтосьці Хамса пісала ў камэнтах безьліч зваротаў да рэда. Можа, гэта ня Вы, а, можа, Вы, выпырхнуўшая зь іржавае кансэрвнае бляшанкі... Добра, усяго добрага. :))
0
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
27.02.2024
ЯНКА, не сумнявалася ў вас) замест адказу - чарговая спроба пакрыўдзіць маленькую рыбку. слабак. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031