Знайсці
23.02.2024 / 11:371РусŁacБел

Магілёўская дэпутатка Палаты знялася пасярод выбараў. І што, давядзецца перамагаць яе спарынг-партнёрцы?

Абноўлена 25 лютага. На жаль, мы ўвялі ў зман аўдыторыю, паведаміўшы пра тое, што Наталля Тарасенка знялася з выбараў за некалькі дзён да галасавання. Аказваецца, файл з рашэннем камісіі аб яе зняцці адносіўся да… 2016 года. Тарасенка тады насамрэч здымалася з выбараў. Насамрэч Тарасенка пераабіраецца і перамагае, як і меркавалася ад пачатку.

***

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай сельскай акрузе №88 Наталля Тарасенка не будзе пераабірацца на чарговы тэрмін, хоць яе ўжо і зарэгістравалі кандыдаткай на выбары-2024.

На сайце Магілёўскага райвыканкама з’явілася аб’ява (DOC) без даты аб тым, што Тарасенка здымаецца з выбараў: «Акружная выбарчая камісія Магілёўскай сельскай выбарчай акругі № 88 … разгледзела заяву кандыдата ў дэпутаты … Тарасенка Наталлі Эдуардаўны аб зняцці ёй сваёй кандыдатуры і прыняла да ведама яе заяву. Камісія прызнала прычыны зняцця паважлівымі».

Наталля Тарасенка — сябра Камуністычнай партыі. У 2019 яна стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, перад тым узначальвала аддзел па адукацыі Магілёўскага райвыканкама

Незразумела, у які дзень Тарасенка раптоўна «перадумала», але яшчэ нават на 22 лютага ў яе былі прызначаныя агітацыйныя паездкі па школах і дзіцячых садках Магілёва.

Што цяпер?

Акруга стала безальтэрнатыўнай. На ёй засталася толькі дырэктарка Межысецкай школы Лілія Мельнікава (1979). Яе клікалі на выбары як спарынг-партнёрку Тарасенка, але нешта пайшло не так.

Лілія Мельнікава — дырэктарка школы ў аграгарадку пад Магілёвам. Раней выкладала ў школе англійскую мову

Калі Тарасенка паспела зняцца да пачатку датэрміновых выбараў, то камісія мусіла вырабіць новыя бюлетэні, у якіх выбарцаў прапануецца паставіць насупраць Мельнікавай пазнакі «так» ці «не».

У такім разе перад уладамі стаіць выбар — ці прызначыць Мельнікаву дэпутаткай, ці заявіць, што большасць прагаласавала «супраць» яе, і не абіраць нікога па гэтай акрузе. У найноўшай беларускай гісторыі былі і такія, і такія выпадкі. Часам спарынг-партнёрам дазвалялі выкарыстаць свой шанец — стаць «пераможцам» і адправіцца рабіць кар’еру ў парламент.

Чытайце таксама:

Докшыцкага чыноўніка цягнулі ў дэпутаты, а калі выявілася, што сын у базе «Беспарадкі» — выгналі з работы 

Брэсцкая дэпутатка парламента ішла на перавыбары — але раптоўна зняла сваю кандыдатуру

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
19
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
0
даведка/адказаць/
23.02.2024
Как не поделили один депутатский мандат две училки из «Белай Руси»... В прошлую пятницу ещё обе участвовали в дебатах на могилёвском телевидении, там-то и выяснилось, что Тарасенко сидит на двух стульях, состоя и в Коммунистической партии, и в общественном объединении «Белая Русь».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031