Знайсці
23.02.2024 / 08:314РусŁacБел

Зяленскі: Страты УСУ ў пяць разоў меншыя за расійскія

Амерыканскі кансерватыўны тэлеканал Fox News, з якога вясной выгналі Такера Карлсана, напярэдадні другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ўзяў інтэрв'ю ва Уладзіміра Зяленскага.

Украінскія вайскоўцы над труной афіцэра Васіля Матвійчука на могілках у Карпатах у вёсцы Краснік. Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Журналіст спытаў ва ўкраінскага лідара, ці ведае той, якія страты Украіны ў гэтай вайне. Зяленскі не стаў называць канкрэтнай лічбы, піша Бі-бі-сі.

«Дзясяткі тысяч смерцяў. Дзясяткі тысяч людзей былі выгнаныя. Суадносіны складае адзін да пяці. На аднаго нашага салдата, які загінуў у баі, прыпадае пяць расійскіх салдат».

Расійскае Мінабароны ўжо амаль паўтара года не называе колькасць палеглых, журналісты Бі-бі-сі і Медыязоны дакументальна пацвердзілі смерць 45 тысяч расійскіх вайскоўцаў за два гады.

Разам з тым украінская прэса са спасылкай на свае ваенныя ведамствы настойвае, што за два гады загінулі больш за 400 тысяч расійскіх салдат і афіцэраў.

Так па стане на 23 лютага, загінулі 407240 чалавек (прычым за мінулыя суткі 1160 вайскоўцаў).

Інфаграфіка «Украінская праўда»

Таму, магчыма, менавіта гэтыя лічбы і меў на ўвазе Уладзімір Зяленскі. Тады, вынікае, загінула каля 80 тысяч украінскіх вайскоўцаў.

Дарэчы, заўтра, 24 лютага, роўна два гады з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Чытайце таксама:

За амаль два гады вайны пацверджана гібель больш як 45 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне

Зяленскі дазволіў замежнікам служыць у Нацгвардыі Украіны

У вайне пераможа той, у каго будзе больш снарадаў. Ці можа гэта быць Украіна?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
1
2
Кока/адказаць/
23.02.2024
У Расеі жыве 150 млн чалавек. Ім гэтыя лічбы не цікавыя. Толькі штрых-пункцір на мапе
1
Статыстыка/адказаць/
23.02.2024
Aliaksiej, Тады ў маскалёў 400 тыс. - 200 і 1 млн 200 тыс. - 300х? Ды столькі на фронце людзей не было. Таму 80 тыс. агульныя украінскія страты, 20 тыс. загінула, 60 тыс. паранена.
0
Zmicier/адказаць/
24.02.2024
пры існуючым у Расіі адносін да жыцця страты што 45.000 што 450.000 што 4,5 млн усё адно і тое ж 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031