Знайсці
23.02.2024 / 00:011РусŁacБел

Аўстрыя збіраецца прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты

Падчас сваёй паездкі ў Вену Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам. Сярод іншых пытанняў яна закранула праблему легалізацыі беларусаў у гэтай краіне.

Аляксандр Шаленберг і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Паводле паведамлення Офіса Святланы Ціханоўскай, Аляксандр Шаленберг заявіў, што Аўстрыя неўзабаве будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты як сапраўдныя.

Таксама бакі дамовіліся аб распрацоўцы інструкцыі па легалізацыі для беларусаў Аўстрыі. Аднак застаецца праблема з аўстрыйскім пашпартам іншаземца: для таго, каб атрымаць такі дакумент, па аўстрыйскім заканадаўстве неабходна адмаўляцца ад беларускага грамадзянства. 

Таксама падчас сустрэчы Ціханоўская паведаміла аўстрыйскаму прэм'еру пра сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і расказала яму пра тых, з кім ужо вельмі доўга няма сувязі.

Акрамя таго, Святлана Ціханоўская заклікала Шаленберга прызначыць спецыяльнага пасланніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі.

Чытайце таксама:

На пасяджэнні ПА АБСЕ прадстаўнікі Лукашэнкі не сталі слухаць Ціханоўскую

Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў

Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
о как Селгей будет рад этим фото.../адказаць/
23.02.2024
збіраецца... але ці прызнае...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031