Знайсці
22.02.2024 / 22:143РусŁacБел

У Барысаве выбаршчыкаў завабліваюць на ўчасткі пернікамі ФОТАФАКТ

25 лютага ў Барысаўскім раёне выбаршчыкам будуць дарыць пернікі з сімволікай «адзінага дня галасавання». А на ўчастку № 8 у Барысаве тым, хто галасуе першы раз, будуць даваць абанемент на разавае наведванне басейна, паведамляе Ex-press.live.

Пернікі для выбаршчыкаў у Барысаўскім раёне. Фота: t.me/borisov_mp

Пернікі, якія будуць уручаць на выбарчых участках у сельскай мясцовасці Барысаўскага раёна 25 лютага, вырабіў «Барысаўхлебпрам».

Падарункі для выбаршчыкаў, якія ўпершыню галасуюць на ўчастку №8 Барысава. Фота: t.me/borisov_mp

Раней таксама стала вядома, што на адным з участкаў, які адносіцца да Барысаўскай сельскай выбарчай акругі, выбаршчыкам, якія будуць галасаваць упершыню, будуць дарыць кампактныя лукашэнкаўскія канстытуцыі ў цвёрдай вокладцы. Іх прызапасілі ажно 175 штук.

Чытайце таксама:

Докшыцкага чыноўніка цягнулі ў дэпутаты, а калі выявілася, што сын у базе «Беспарадкі» — выгналі з работы 

Паглядзець на беларускія выбары прыехалі 23 чалавекі з ЕС

Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Суповой пакетик/адказаць/
22.02.2024
А кнуты - тоже приготовили?
1
Ганьба/адказаць/
22.02.2024
Абажрацца, прас*ацца і ўтапіцца.
0
глабулярныя вавёркі/адказаць/
22.02.2024
Як там было ў маскавіцкіх камуняк пра "малыша-Кібальчіша"... - "за бочку варенья і корзіну печенья". Тактыка акупацыі за 100 год зусім не зьмянілася, ведалі пра што пісалі бо самі так і робяць заўжды.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031