Знайсці
23.02.2024 / 09:232РусŁacБел

Прапагандысты прыдумалі фэйк пра назіральнікаў на выбарах і «Вясну» — і самі ж яго выкрылі

У фільме на БТ Ксенія Лебедзева выклікала беларусаў, якія да гэтага недзе засвяціліся, і спрабавала збіць іх з панталыку несапраўднымі дакументамі, знойдзенымі «ў офісе «Вясны». Праўда, офіс тры гады як закрыты, а людзі ў сюжэце не маюць да арганізацыі ніякага дачынення.

Скарга на незаконныя дзеянні кандыдата ў дэпутаты, якую прыпісваюць Вользе Бабровай

У відэа Ксенія Лебедзева дэманструе двум былым назіральнікам быццам бы дакументы, якія знайшлі ў офісе праваабарончага цэнтра «Вясна». Гэта скаргі на незаконныя дзеянні дэпутатаў, прытым зробленыя непісьменна — у адной з іх ёсць нават памылка ў звестках дэпутата, на якога пішацца скарга.

У выніку Ксенія Лебедзева без праблемаў выкрывае ўласнаручна створаны фэйк — маўляў, глядзіце, як «Вясна» падстаўляе людзей. Адзін з герояў сюжэта, Дзяніс Сячко, кажа, што некалі звяртаўся ў «Байсол» па дапамогу, бо быў звольнены па палітычных матывах, і быццам перадаў туды ўласныя звесткі.

Ксенія Лебедзева і Дзяніс Сячко, які быццам таксама скардзіўся на парушэнне закона кандыдатамі ў дэпутаты. Скрыншот з відэа БТ

Другая гераіня сюжэту Вольга Баброва — шмадзетная маці, у яе шэсць дзяцей. Яна кажа, што запісвалася назіральніцай у 2020-м, але ў выніку не назірала, але звесткі, маўляў, апынуліся ў «Вясне».

Адметна, што ў абодвух выпадках скаргі тых, каго выдаюць за назіральнікаў, цалкам законныя, бо ў тэкстах напісана, што нейкі з праўладных кандыдатаў парушыў выбарчае заканадаўства. Але нават такую форму актыўнасці прадстаўляюць як крамольную.

Ксенія Лебедзева і шматдзетная Вольга Баброва, якая быццам таксама скардзілася на парушэнне закона кандыдатамі ў дэпутаты. Скрыншот з відэа БТ

Лебедзева цісне на тое, што, маўляў, дакументы знайшлі ў «Вясне», таму адпірацца няма чаго. Але пасля сама ж кажа, што «такія самыя формы для скаргаў на дэпутатаў канфіскавалі ў офісе «Вясны». Героі публікацыі адмаўляюць аўтарства і кажуць, што не супадаюць нават іхнія подпісы ў дакументах.

У «Вясне» расказалі «Нашай Ніве», што офіс арганізацыі быў канчаткова закрыты ў ліпені 2021 года. Тады ж былі арыштаваныя кіраўнікі арганізацыі Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч, канфіскаваная маёмасць. З таго моманту аніякіх дакументаў у офісе «Вясны» знайсці было немагчыма, бо яго не існавала.

Імаверна, што сілавікі забралі бланкі скаргаў падчас ператрусу ў «Вясне» і ўпісалі туды імёны выпадковых ахвяраў са спісаў 2020-га. Фэйк зроблены вельмі непераканаўча — сілавікі нават паленаваліся перанесці туды сапраўдныя подпісы ахвяраў, хоць мелі іх як у сваіх базах, так і ў базах назіральнікаў, кожны з якіх афіцыйна падаваў дакументы ў ЦВК.

Скарга, якую прапагандысты прыпісваюць Дзянісу Сячко. У сюжэце ён кажа, што подпіс на бланку не ягоны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Докшыцкага чыноўніка цягнулі ў дэпутаты, а калі выявілася, што сын у базе «Беспарадкі» — выгналі з работы

Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў

ЦВК: Яўка на датэрміновым б'е рэкорды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
27
0
Ёсік/адказаць/
23.02.2024
Таму шта апошнія гадоў 30 беларусам хлусяць, нават не спрабуючы гэта хаваць - і тата загінуў на вайне ва ўсім знаёмага дырэктара саўгаса, і што Зянон Пазьняк танчыў з нацыстамі ў 1944 годзе, і Тэсла з БМВ падарылі аўто аднаму аматару каралеўскага жыцьця, і няма ніякага ў мяне малога, і аб дэвальвацыі, і аб нападзе НАТА на Беларусь і іншым.
23.02.2024
У перадачы расказваюць пра нібыта парушэнні ў распаўсюджванні персанальных даных.
Калі гэта так, навошта самі паказваюць гэтыя даныя: прозвішча з дакументаў (таймінг 5:09), твары людзей (11:11).
Ксенія, Вы чытаеце гэта. Хуценька пішыце скаргу на сябе і на калектыў перадачы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031