Знайсці
16.02.2024 / 11:363РусŁacБел

Абралі кіраўніка Белкаапсаюза. Прызначэнне ўзгаднілі з Лукашэнкам

Выбранне новага кіраўніка праўлення Белкаапсаюза адбылося 16 лютага на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Старшынёй Белкаапсаюза абралі Інэсу Караткевіч, піша БелТА.

Да гэтага яна працавала дарадцам у пасольстве Беларусі ў Арменіі. Раней, з 2017 па 2022 год, была намеснікам старшыні праўлення Белкаапсаюза.

Белкаапсаюз з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым аператарам у краіне і налічвае звыш 4900 крамаў. Значная частка гандлёвых аб'ектаў (70%) размешчана ў сельскай мясцовасці. Таксама працуюць 549 аўтакрамаў, якія абслугоўваюць 14,8 тысяч сельскіх населеных пунктаў (у 5,2 тыс. з якіх пражывае не больш за 10 чалавек).

Інэса Караткевіч. Фота: sb.by

Кандыдатура Інэсы Караткевіч была прапанаваная па ўзгадненні з Лукашэнкам. Пра яе працоўную дзейнасць і лідарскія якасці на сходзе распавёў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Максім Рыжанкоў, які выказаў упэўненасць у тым, што яна справіцца з пастаўленымі задачамі на пасадзе кіраўніка Белкаапсаюза.

Чытайце таксама:

«Юрка. Яйкі, хлеб, малако, каўбаса — 37 руб». Чаму ў беларускіх вёсках квітнее гандаль «на вэксаль»?

У Беларусі зʼявілася яшчэ адна сетка крам нізкіх цэн

Дранбургеры і бульбяная піца. Белкаапсаюз стварае сеткі хуткага харчавання з нацыянальным каларытам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
все выдохнули/адказаць/
16.02.2024
На зло диверсантам и террористам, Лельчиского района, назначение состоялось.
0
19.1--19.11/адказаць/
16.02.2024
Цікава. Дзякую за інфармацыю.

Населены пункт, дзе я з Б-жай міласьці вочы расплюшчыў -- Цапра.

Я яшчэ чакаў пасадкі ў аўтобус Мінск-Клецк, а мне ўжо названьваў тамашні ўчастковы.
Менавіта ён прыняў самы непасрэдны ўдзел у абясточваньні хаты майго дзеда.

У Цапры сапраўды жывуць людзі чалавека. Сам чалавек -- у Клецку. Участковы хваліўся, што траюрадная сястра яго бацькі "сажыцельствавала" з чалавекам.

Цытата:

-- Ахмет, я шчэтаю, больш зрабіў для Беларусі, чым гэтыя беларусы...дурныя.

Ці карыстаецца чалавек аўталаўкаю, я не ведаю. Чалавек "картошкай занімался". Клецкі раён -- РФ, Масква.
0
Ёсік/адказаць/
16.02.2024
Самая карумпаваная галіна, крамы не для людзей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031