Знайсці
25.06.2023 / 09:077РусŁacБел

Дранбургеры і бульбяная піца. Белкаапсаюз стварае сеткі хуткага харчавання з нацыянальным каларытам

Белкаапсаюз стварае чатыры сеткі хуткага харчавання з нацыянальным каларытам. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі» расказаў старшыня праўлення арганізацыі Алег Мацкевіч, піша БелТА.

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

«ЛепімСамі», «Ежа&Кава», TASTY, «Гастролавка» — чатыры сеткавыя брэнды ў грамадскім харчаванні спажыўкааперацыі, кожны з якіх арыентаваны на пэўны асартымент страў і кулінарных вырабаў.

«ЛепімСамі» — гэта абноўленыя кафэ з шырокім асартыментам пельменяў, варэнікаў, бліноў, смажанак, піцы. 

У «Ежа&Кава» іншая фішка — не менш як 12 найменняў сартоў кавы, дэсерты, стравы беларускай кухні.

З 2019 года Белкаапсаюз стаў праваўладальнікам гэтых таварных знакаў і актыўна іх прасоўвае: адкрыта 11 аб'ектаў харчавання «ЛепімСамі» і 43 — «Ежа&Кава».

У снежні 2020 года пачалася рэалізацыя праекта пад маркай TASTY з маладзёжным асартыментам: гамбургерамі, чызбургерамі, бульбай фры. Акрамя таго, гасцям прапануюць пакаштаваць беларускую кухню ў сучасным выкананні — дранбургеры і бульбяную піцу. Пакуль такіх устаноў восем, але цікавасць да іх з боку наведвальнікаў падштурхоўвае да развіцця сеткі, як распавёў Алег Мацкевіч.

«Яшчэ адзін з перспектыўных напрамкаў у грамадскім харчаванні — «Гастролавка». Па сутнасці, гэта рэбрэндынг вядомых яшчэ з савецкіх часоў магазінаў «Кулінарыя» з абедзеннай зонай і пякарняй, дзе можна назіраць, як гатуецца выпечка. Пілотны праект рэалізаваны ў Чэрвені, аб'ём тавараабароту адразу ж павялічыўся ўдвая. У сістэме тры «Гастролавки», усе — у Мінскай вобласці», — дадаў Мацкевіч.

У 2023 годзе арганізацыя плануе адкрыць яшчэ адно кафэ «ЛепімСамі», чатыры ўстановы «Ежа&Кава», тры — TASTY і 21 «Гастролавку».

Чытайце таксама:

Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас

Летняя салата з сырам бурата

Тры сняданкі з аўсянкі: яблычна-арэхавы, ванільна-мускатны і кунжутна-соевы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Гурман/адказаць/
25.06.2023
как сказал историк который запустил заводы ,будет очынь интересна. белкооп камуняцкая пачвара цэны дзяруць у вёсках пазакрывалі свае магазины там зараз часнікі ,а на вогул пра што я ?повар х.ла у нас ужо трэба і нам нешта рабіць я напрыклад православный и мне попы сказали пацифизм ересь ,да так и есть столько лет прошло а свой номер автомата помню, алилуя ушлёпки
1
ка му му-му/адказаць/
25.06.2023
захажу эта значыт я нядаўна ранкам ў белсаюздрук і кажу - мне каву
- канфету за 1 кап. брать будзіця ? - пытаецца прадавачка
- не. - кажу. - нахрэна мне ваша канфета? тым больш за 1 кап.
- у нас акцыя
- а ну лана давайця, - кажу і пытаю, азіраючыся па баках, - а газеты ў вас ёсць?
- что простите? - пытае прадавачка
- газеты, - говорю. - у вас есть?  ̷ч̷т̷о̷б̷ ̷п̷о̷д̷т̷е̷р̷е̷т̷ь̷с̷я̷ ̷п̷о̷с̷л̷е̷ ̷у̷п̷о̷т̷р̷е̷б̷л̷е̷н̷и̷я̷ ̷в̷а̷ш̷е̷й̷ ̷к̷о̷н̷ф̷е̷т̷ы̷ ̷г̷а̷з̷е̷т̷ы̷ ̷у̷ ̷в̷а̷с̷ ̷е̷с̷т̷ь̷?̷ я же зашла вроде как в газетный киоск?
1
Антып/адказаць/
25.06.2023
Дрангнахостэнбургеры.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031