Знайсці
24.06.2023 / 07:006РусŁacБел

Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас

Вы можаце дадаць перацёртыя ягады проста ў цеста або выкарыстоўваць іх у якасці дадатку — у любым разе выйдзе смачна.

Каб выйшлі лянівыя варэнікі, цеста скачваюць палачкамі, а пасля наразаюць. Фота: Наша Ніва

Вам спатрэбіцца:

  • 1 яйка,
  • 300 г тварагу  або колькі маеце пад рукой,
  • 2 шклянкі мукі,
  • 3 ст. лыжкі цукру,
  • 2 ст. лыжкі масла,
  • ягады: клубніцы, маліны або вішні,
  • соль — да смаку.

Як гатаваць:

  1. Разатрыце тварог з цукрам, яйкам, соллю (калі дадасце сюды яшчэ і перацёртыя ягады — варэнікі атрымаюцца каляровыя).
  2. Паступова падсыпайце муку. Цеста павінна атрымацца даволі крутое.
  3. Сфармуйце каўбаскі таўшчынёй каля 2 см і нарэжце іх на кавалачкі.
  4. Стаўце кіпяціцца ваду, дадайце соль. Каб варэнікі не склеіліся, можна таксама дадаць некалькі кропель алею. Варыце варэнікі 2-3 хвіліны.
  5. Перакладзіце гатовыя варэнікі ў міску і дадайце масла, каб яны зноў-такі не склеіліся.
  6. Падавайце або са смятанай, або з ягадамі (калі не ўмешвалі іх у цеста, можаце падаць у якасці дадатку), упрыгожце свежымі ягадамі.

Чытайце яшчэ:

Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны

Бамбл-кава — сапраўдны летні хіт. Асцярожна, гэты напой можа стаць вашым улюбёным

У Мінску з'явіліся першыя кавуны. Дзе танней: на рынку ці ў краме? І як правільна выбраць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
8
0
Если при смехе, ходьбе и резких движениях очки сползают с## (С)/адказаць/
24.06.2023
Чтобы приготовить кулебяку из дрожжевого теста, возьмите:

100 г. муки5 г. дрожжей1 стакан молока2 яичных желткачайную ложку солистоловую ложку сахара
Скушайте все это, тщательно чередуя. Через час кулебяка будет готова. (С) (Андрэй Кнышэу)
0
мама азаронкава/адказаць/
24.06.2023
і нарэжце іх на кавалачкі

пачыму не напісалі, што не кубічэскія, як у вамбата ? ніпарадак
0
клубнічка/адказаць/
24.06.2023
муж званіў..
кажа - гатуе шашлык пад назвай *опа дракона

чаму такая дзіўная назва не сказаў
колькі не пытала яго
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031