Знайсці
15.02.2024 / 10:268РусŁacБел

Алексіевіч пра прарочую размову ў 2019 годзе: Мы з вамі будзем неўзабаве ўцякаць адсюль

Нобелеўская лаўрэатка ў інтэрв'ю Радыё Свабода прыгадала 2019 год і дзве свае размовы.

Акцыя супраць інтэграцыі ў Мінску. 7 снежня 2019 года. Часам гэтыя фота посцілі і дзяржаўныя каналы

«Я памятаю, як незадоўга да 2020 года да мяне прыйшоў Мікола Статкевіч», — прыгадала нобелеўская лаўрэатка.

«Да той размовы я не ведала, наколькі ён тонкі палітык. Ён мне тады сказаў: «Святлана, гэта апошняя спакойная восень, хутка ў Беларусі будзе вельмі кепска».

Я яму не паверыла, казала пра тое, якая ў нас моладзь, колькі разнастайных грамадскіх ініцыятываў, як заварушылася грамадства. Ён з сумам на мяне паглядзеў і зразумеў, што ў мяне адсутнічалі нейкія антэны.

І недзе ў той жа час у мяне была сустрэча з нашым знакамітым мадэльерам Аляксандрам Варламавым. Ён да гэтага правёў некалькі гадоў у турме.

Мы з ім вялі размову аб розным, аб прыгажосці, і раптам ён кажа: «Мы з вамі будзем неўзабаве ўцякаць адсюль».

«Мяне гэта ўразіла. Тое, што цяпер з намі адбываецца — гэта немагчыма было сабе ўявіць у 2019-м — на пачатку 2020 года», — сказала Святлана Алексіевіч.

Чытайце таксама:

Святлана Алексіевіч: Зянон меў рацыю. А мы верылі ў Расію, чакалі дапамогі ад Расіі і расійскай інтэлігенцыі

«Беларускія гледачы так даўно знаходзяцца пад тонамі расійскага кантэнту, што не разумеюць, дзе расійскі, а дзе беларускі парадак дня»

Святлана Алексіевіч: Чаму мы аказаліся ў руках самай прымітыўнай дыктатуры, складана адказаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
16
Абуральна
3
0
Сядзелец на дупе/адказаць/
15.02.2024
Арні, ну за тое. Ну за ета ты добра адседзеўся недзе ў сваім цеплым месцы.
15.02.2024
А што зараз кажа Аляксандр Варламаў?
На жаль, пакуль што нічога нельга спытаць у паважанага Мікалая Статкевіча. 
4
Не Сорос /адказаць/
15.02.2024
Сядзелец на дупе, Как по мне лучше сидеть на диване чем сидеть на киче с такими мирнообновленцами как Колесникова и шить рукавицы за 3 руб. в месяц. Так с диктатурой не борются, соросята вы мои дороженькия.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031