Знайсці
11.02.2024 / 16:2423РусŁacБел

Колькі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, з'ехалі ў Еўропу?

Сваёй інфармацыяй падзяліўся «Белпол».

Як расказаў прадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозга», яны апрацавалі прыкладна 20 кейсаў па інфармацыі, атрыманай ад дыяспары. Частку гэтай інфармацыі апублічылі, частку нельга разгалошваць.

«Механізмаў затрымання няма. Дакладней, яны ўмоўна ёсць, але ўсё вельмі складана. Паколькі краіны ЕС — гэта прававыя дзяржавы і аднаго жадання мала. Мы робім усё магчымае, каб краіны ЕС выкарыстоўвалі механізмы, якія ў нас маюцца для блакіроўкі ўезду карнікаў у краіны ЕС у прынцыпе. Каб ім нават візы не выдавалі.

Нешта атрымліваецца, нешта не. Тут важна праца з дыяспарамі».

З нядаўніх выпадкаў — кейс былога міліцыянта з Ліды Аляксандра Маціевіча. Ён каля 1,5 года жыў у Літве і займаўся ўстаноўкай вокнаў. Пра сілавіка «Белпол» даведаўся ад беларускай дыяспары. Калі інфармацыя пра яго ўдзел у рэпрэсіях пацвердзілася, то накіравалі ліст у адпаведную структуру літоўскай улады. У выніку Маціевіч з жонкай пакінулі Літву. Былому сілавіку скасавалі дазвол на жыхарства і прызналі яго пагрозай нацбяспецы.

Чытайце таксама:

Сілавік, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях, аказаўся ў Еўропе. Ці маглі яго там затрымаць?

Маёр міліцыі, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях у 2020 годзе, больш за год жыў і працаваў у Літве. Яго выкрыла дыяспара

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы патлумачыў, якіх беларусаў лічыць пагрозай для краіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
12
11.02.2024
Белполы-Байполы займаюцца прафанацыяй. Людзі самі знаходзяць лукашыстаў за мяжой! А Белполы-Байполы нічога не робяць, каб прыцягнуць іх да адказнасці! Наадварот, далі інфу ў смі, каб лукашыст мог прачытаць і спакойна з'ехаць з Літвы ў Беларусь.
12.02.2024
Хмм, трэба ўсім быць пільнымі, а не чакаць пакуль хтосьці іншы за вас будзе рабіць. Малайцы дыяспара, што звяртае пільную ўвагу ды выяўляюць лукашыстаў. Так павінна працаваць адказнае грамадства.
0
Кацап/адказаць/
12.02.2024
Максим Дизайнер, хопіць прыкідвацца беларусам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031