Знайсці
07.02.2024 / 18:102РусŁacБел

У «спіс тэрарыстаў» унеслі вядомых музыку і блогера

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек, піша «Вясна».

Уладзіслаў Наважылаў і Ілля Салянкоў. Калаж: «Вясна»

Сярод новапрызнаных «тэрарыстаў» — фігурант «справы ЧКБ» Аляксандр Юшкевіч, 31-гадовы Мікалай Галалюк, 34-гадовы блогер Ілля Салянкоў, 48-гадовы музыка Уладзіслаў Наважылаў, 43-гадовы Уладзімір Марозаў.

Каля прозвішчаў вакаліста культавага метал-гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава і блогера Іллі Салянкова вісіць пазнака: «абвінавачваюцца па арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1141 чалавек, з іх 412 — беларусы (усяго ў спісе КДБ 1180 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).

Чытайце таксама:

Як мінімум 224 чалавекі трапілі пад пераслед падчас масавага хапуну сваякоў палітвязняў

Хлопца з Петрыкава будуць судзіць па дванаццаці палітычных артыкулах. Магчыма, ён нядаўна вярнуўся з-за мяжы

Заслаўскага дэпутата пачынаюць судзіць за «фінансаванне тэрарызму». Яму пагражае да 15 гадоў турмы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
0
Музычны крытык/адказаць/
07.02.2024
Здаецца, што Салянкова ўнеслі ў спіс злодзеяў за удзел у музычным дуэце з Павуком "Галубыя какарды", бессмяротным хітом якога з'яўляецца песня пра Чэмаданіху
0
Меламан/адказаць/
08.02.2024
Музычны крытык, У іх яшчэ хіты ёсьць напрыклад пра аліну касьянчык, дзе грыша азьвяронак шыкоўна зафітаваў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера