Знайсці
06.02.2024 / 19:07РусŁacБел

У цэнтры Мінска збіраюцца аднавіць палёты паветраных шароў

Палёты на паветраным шары хочуць аднавіць на мінскім стадыёне «Дынама», заявіў гендырэктар Нацыянальнага алімпійскага стадыёна Аляксандр Бут-Гусаім падчас прэс-канферэнцыі, піша Sputnik.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Maksim Ladouski / vecteezy.com

Бут-Гусаім адзначыў, што такі вопыт раней ужо быў, але гэтая паслуга вельмі адчувальная да надвор'я і патрабуе доўгай падрыхтоўкі.

«На сённяшні момант у гэтым годзе ў нас ёсць ідэя паспрабаваць зноў правесці пад'ёмы на паветраным шары. Таксама мы плануем на запасным полі «Дынама» правесці шоу паветраных шароў», — сказаў дырэктар стадыёна.

Чакаецца, што апошняе мерапрыемства пройдзе з аркестрам, але без падымання ахвотных.

Улетку 2021 года ахвотных ужо каталі на паветраным шары ў Мінску.

Чытайце таксама:

«Белавія» будзе складаць чорны спіс пасажыраў. Каго туды могуць унесці?

«Там, наверсе, было цудоўна». 104-гадовая жанчына скокнула з парашутам з вышыні 4000 метраў

Пасля трагедыі пад Вілейкай у Беларусі забаранілі лётаць на дэльтапланах, парапланах і аўтажырах 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031