Знайсці
06.02.2024 / 15:0810РусŁacБел

Беларусь і Расія хочуць абʼяднаць свае спісы «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

Гэта значыць нагодаў для пераследу беларусаў з боку сілавікоў стане больш. 

Дзмітрый Круты. Фота: пасольства Беларусі ў Расіі

Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты паведаміў, што ідэя абʼяднання расійскіх і беларускіх «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў» не адзін раз абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расіі.

«У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расіі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот — тыя, якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць паведамленні ў Расіі. І ў дачыненні да гэтых структур або людзей, якія, дапусцім збеглі ў Расію, не ўзбуджаюцца крымінальныя справы ў Расійскай Федэрацыі або наадварот», — канстатаваў Дзмітрый Круты. 

«Вядома, тут патрэбна вялікая каардынаванасць сілавых ведамстваў. Думаю, што ў найбліжэйшы час гэта будзе вырашана», — дадаў пасол.

Гэта значыць, што нагодаў для пераследу ў сілавікоў стане больш. Напрыклад, Вярхоўны суд Расіі аб'явіў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў дзейнасць «руху» на тэрыторыі краіны. Таксама маскоўскі суд прызнаў амерыканскую Meta, якая валодае Facebook, Instagram і WhatsApp, экстрэмісцкай арганізацыяй. 

Чытайце таксама:

У Гомелі нечакана прызналі «экстрэмісцкімі» рэсурсы пра грамадскі транспарт без палітыкі

Як падрыхтавацца да прыходу сілавікоў — інструкцыя

«Бандфармаванне павешанага паляка». Як выкручваюцца прапагандысты пасля забароны словазлучэння «Полк Каліноўскага»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
37
0
sad joker/адказаць/
06.02.2024
Каб гэты год не стаў апошнім... Беларусь і маскальскае ханства аб'ядналі гэта, то, сё, а потым мы зноў паўночна-заходні край... Гэта нават не совок 2.0, а нешта нашмат горшае, імперыя літаральна зла, якая ненавідзіць усё, дзе лепшый грамадзянін кшталту мірмідонту бондаравай
3
і вядуць дзяцей ў маскоўскамоўныя - ардынскія школкі /адказаць/
06.02.2024
уф кажуць белорасіяне і вядуць дзяцей ў маскоўскамоўныя - ардынскія школкі ЛОЛ, Я Літвін , Дзякуй Богу .
0
Андрей /адказаць/
06.02.2024
В РФ Facebook экстремисты, а в российских зарубежных представительствах консульские работники используют тот же экстремистский FB для документов и переписки с заявителями. Это вообще нормально?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031