Знайсці
04.02.2024 / 22:0017РусŁacБел

Васкрасенскі згадаў «круглы стол» у СІЗА КДБ: «Лукашэнку адкрыта хамілі»

Юрый Васкрасенскі ў інтэрв'ю Азаронку згадаў, як у 2020-м Лукашэнка прыходзіў на сустрэчу з палітвязнямі ў СІЗА КДБ.

Сустрэча ў СІЗА КДБ, 11 кастрычніка 2020 года. Скрыншот відэа СТБ

Васкрасенскі тую сустрэчу назваў сталом перамоў. Але ў тым, што перамовы не адбыліся, абвінаваціў палітвязняў.

«І я глядзеў на гэтых 11 чалавек, якія там знаходзіліся (апроч прэзідэнта і яго суправаджаючых асоб) і проста дзівіўся іх нікчэмнасці, іх драбнаце. (…) Нейкія дурныя філасофскія тэмы падымалі, або нейкія драбнатраўчатыя пытанні спрабавалі рашыць, або адкрыта хамілі». 

Палітвязняў Васкрасенскі назваў «злобнымі людзішкамі», якія не ацанілі «гістарызм гэтага дня».

Сустрэча ў СІЗА КДБ, 11 кастрычніка 2020 года. Скрыншот відэа СТБ

Трэба згадаць, што ініцыятыва самога Васкрасенскага, калі ён, аказаўшыся на волі, стаў прапаноўваць палітвязням пісаць прашэнні аб памілаванні, вялікага поспеху не мела. Многія, нягледзячы на прашэнне, засталіся даседжваць свой тэрмін.

Сустрэча Лукашэнкі з вядомымі палітвязнямі ў СІЗА КДБ адбылася 11 кастрычніка 2020 года. На яе, апроч Васкрасенскага, прывялі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, Сяргея Ціханоўскага, Аляксандра Васілевіча, адвакатаў Лілію Уласаву, Іллю Салея і Максіма Знака, паліттэхнолага Віталя Шклярава, Дзмітрыя Рабцэвіча (дырэктара мінскага офіса PandaDoc), топаў Белгазпрамбанка Сяргея Дабралёта і Кірыла Бадзея.

Пасля яе на волю выйшлі Васкрасенскі і Рабцэвіч.

@nashaniva Лукашэнка выпусціў крывавы закон #милициябеларуси#беларусь#новостибеларусь#беларусьновости#брест#армиябеларуси#лукашенко#всрб♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Чытайце таксама:

Васкрасенскі расказаў, ці пойдзе ў дэпутаты

Палітвязень, які рэзка адказаў Васкрасенскаму, расказаў, як у турме перасякаўся з Пальчысам і як кадэбісты браніравалі столікі на Хрышчаціку

Халатран пра тое, што ў штабе Бабарыкі рабіў Васкрасенскі і ці магла б Калеснікава стаць прэзідэнтам

Васкрасенскі расказаў, што камісія па вяртанні будзе працаваць ціха і незаўважна. І арыгінальна патлумачыў, што стаіць за словамі Лукашэнкі «паўзком, на каленях» 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
51
17
Tony Montana /адказаць/
05.02.2024
Тогда был шанс договориться и не сливать Беларусь рашке, но невероятные крымнашисты верили что путин их освободит из тюрьмы и посадит управлять РБ. А оно вот как получилось.  
05.02.2024
Tony Montana , > Тогда был шанс договориться

у вас видно богатый опыт договоров с людоедами, как именно вас зажарить, well done или с кровью
1
Максим Дизайнер/адказаць/
05.02.2024
А иначе и не может

Типичный комментарий тупой бабы. Пишешь гадости, потому что любишь, потом что я так решила.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера