Знайсці
02.02.2024 / 20:2110РусŁacБел

Пару з Беларусі выкралі і абрабавалі расіяне ў Тайландзе

Паліцыя тайландскай правінцыі Пхукет выдала ордэры на арышт пецярых расіян па справе аб выкраданні беларускай сямейнай пары. Яе фігуранты прымусілі беларусаў перавесці на чужы рахунак крыптавалюту на суму каля 900 тысяч даляраў, паведаміла газета Bangkok Post.

Фота: bangkokpost.com

Паведамляецца, што 29 студзеня 2024 года каля 10-й гадзіны раніцы зламыснікі на чорным мікрааўтобусе Hyundai перагарадзілі дарогу ў адным з раёнаў вострава Пхукет, спыніўшы матацыкл, на якім перамяшчалася пара з Беларусі.

Пасля таго мужчыну і жанчыну запхнулі ў мікрааўтобус, дзе прымусілі перавесці на свае рахункі крыптавалюту на суму 901 200 даляраў. Пасля гэтага сямейную пару адвезлі ў іншы раён Пхукет і адпусцілі.

Дваіх падазраваных супрацоўнікі тайландскай паліцыі затрымалі ў міжнародным аэрапорце Пхукет, калі яны спрабавалі пакінуць краіну. Яшчэ двое былі затрыманыя ў месцы пражывання на востраве. Усе яны былі дастаўленыя ў паліцэйскі ўчастак для правядзення допыту, падчас якога адкідалі абвінавачванні на свой адрас.

Пяты падазраваны пасля затрымання быў дапытаны асобна ад астатніх. Ён таксама адмаўляе сваю датычнасць да гэтай справы. Як адзначае газета, яго лічаць арганізатарам выкрадання.

Чытайце таксама:

У Мінску накрылі офіс псеўдаброкераў

«Нам удалося вырваць хлопцаў з пашчы гэтага кракадзіла літаральна ў апошні момант». Падрабязнасці, як вызвалялі «Бі-2»

Ці могуць у беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, узнікнуць праблемы, як у «Бі-2»? Тлумачыць адвакат

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
0
Абуральна
34
02.02.2024
Вось і руzкі мір вам
0
Так склалася гістарычна/адказаць/
03.02.2024
Кацапаў жа мабыць таксама вучаць з дзяцінства нечаму добраму, а потым чытаешь: забіў, абрабаваў, згвалціў.. Што за пякельная месца гэта масковія, ператварае людзей на гной.
0
Mafkees /адказаць/
03.02.2024
Я уверен что росийский консул или посол(кто там хз) проявит куда меньший интерес к этим своим придурковатым соплеменникам чем к БИ2. Так что я желаю(и думаю есть неплохая вероятность) этой росийской швали быть забытыми и брошенными лет так на 15 в тайской тюрьме,пусть наслаждаются.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031