Знайсці
30.01.2024 / 22:051РусŁacБел

Ці могуць у беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, узнікнуць праблемы, як у «Бі-2»? Тлумачыць адвакат

Шосты дзень у топе навін гісторыя гурта «Бі-2», які затрымалі ў Тайландзе. Беларусы таксама не супраць злятаць у гэтую краіну на адпачынак. Сярод іх ёсць і тыя, да каго ў лукашэнкаўскіх сілавікоў ёсць пытанні праз іх пазіцыю ў 2020-м. Ці могуць гэтыя людзі апынуцца ў сітуацыі, якая здарылася з «Бі-2»? Пра гэта ў адваката і кіраўніка юрыдычнай фірмы Legal status Алеся Міхалевіча запыталася «Люстэрка».

Тайланд. Фота: Sumeth Anusornkamala / vecteezy.com

«Пачну з таго, што такія краіны, як Тайланд, звычайна неахвотна робяць экстрадыцыю, бо экстрадыцыя — гэта непасрэдная выдача ў краіну, якая запытвае чалавека, — адзначае Алесь Міхалевіч. — Тут узнікае шмат пытанняў адносна таго, хто будзе аплачваць канвой для яго, як яго канваяваць. Ды і запыту на чалавека, у нашым выпадку з боку Беларусі, можа не быць.

Нашмат лягчэй усё аформіць праз дэпартацыю. Пасадзіць чалавека на самалёт, аддаўшы яго дакументы камандзіру экіпажа ці кіраўніку бортправаднікоў».

Суразмоўца тлумачыць, што ў ідэале дэпартацыя робіцца ў краіну грамадзянства альбо ў краіну, найбольш блізкую да краіны грамадзянства. У выпадку Беларусі гэта з вялікай доляй верагоднасці будзе Расія.

«Яна дакладна прыме такога пасажыра, а значыць, для Тайланда пытанне вырашыцца, — працягвае адвакат. — А далей уявім, што ў вас крымінальная справа па «палітычным» артыкуле. У базу Інтэрпала вы не патрапілі, але ў расійскай базе вы ёсць (у сілавікоў з Беларусі і Расіі яна сумесная. — Заўв. рэд.). І Расія вас экстрадуе ў Беларусь».

У той жа час, па словах Алеся Міхалевіча, калі беларуса няма ў базе Інтэрпала і да яго за час знаходжання ў Тайландзе не ўзнікне ніякіх пытанняў у паліцыі або іншых структур, то перажываць не варта. Нават калі на ім «вісіць» палітычная «крыміналка». У тайскіх сілавікоў няма агульнай базы з калегамі з Беларусі.

«Пры гэтым можа ўзнікнуць сітуацыя, калі ў тайцаў да беларуса з'яўляюцца ўнутраныя пытанні, — тлумачыць суразмоўца. — Выкажам здагадку, што на ўездзе ў краіну ў чалавека аказаўся падазроны для мясцовых памежнікаў сцізорык, балончык або парашок.

З-за гэтага турыста могуць не пусціць. У такім выпадку яго дэпартуюць тым жа рэйсам, адкуль ён прыляцеў. Дапусцім, у Варшаву, калі ён прыбыў з Польшчы.

У той жа час, калі праблемы з законам узнікаюць у беларуса, які ўжо нейкі час знаходзіцца ў Тайландзе, яго дэпартуюць альбо ў краіну грамадзянства, альбо ў краіну, найбольш блізкую да краіны грамадзянства».

Алесь Міхалевіч гаворыць, што Тайланд адносяць да неправавых краін, таму праблемы з законам тут могуць узнікнуць, здавалася б, на пустым месцы. Часам дастаткова таго, што вы выклікалі падазрэнне. Напрыклад, былі ў бары, калі там пачалася бойка, ці, жартуе суразмоўца, не так на кагосьці паглядзелі.

«Пры гэтым калі ў чалавека пашпарты дзвюх краін, напрыклад Беларусі і Ізраіля, то з вялікай верагоднасцю турыста дэпартуюць у тую краіну, па дакуменце якой ён заехаў у Тайланд», — рэзюмуе суразмоўца. 

@nashaniva Музыканты з «Бі-2» на волі. Што яны расказваюць #беларусь#навіныбеларусі#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости#би2лучшие#бобруйск♬ Молитва (Из к/ф "Молитва") - Би-2

Чытайце таксама:

Улады Тайланда яшчэ не ўзгаднілі дату дэпартацыі ўдзельнікаў «Бі-2» з расійскім грамадзянствам

Аднаго з музыкаў «Бі-2» вызвалілі, ён чакае самалёта ў аэрапорце ВІДЭА

«У камеры ляталі невядомыя мне насякомыя». Расказваем пра тайскія турмы, дзе сядзяць рокеры з «Бі-2»

Ніякіх Турцыі, Арменіі і Казахстана. У якія краіны не варта ехаць, калі баіцеся затрымання і экстрадыцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
16
8
Дональд/адказаць/
31.01.2024
У Тайландзе хлопец можа стаць дзяўчынай  і тады ніхто не пазнае 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031