Знайсці
28.01.2024 / 12:232РусŁacБел

ЗША таемна папярэдзілі Іран аб падрыхтоўцы тэракту на могілках, але той дазволіў яму здарыцца

Выданне The Wall Street Journal даведалася ў афіцыйных асобаў ЗША, што амерыканская выведка загадзя папярэдзіла Іран аб намерах тэрарыстаў ІДІЛ здзейсніць у краіне вялікі тэракт, але іранцы не сталі яго прадухіляць. Іран пракаментаваў сітуацыю.

Маці аднаго з загінулых падчас тэрактаў на могілках у Іране, дзе пахаваны іранскі генерал Касэм Сулеймані. Фота: Vahid Salemi / AP

Як паведамляе WSJ, ЗША праз непублічныя каналы апавясцілі Іран, што яму пагражае маштабны тэракт падчас цырымоніі, прысвечанай памяці генерала Касэма Сулеймані.

У выніку тэракт усё роўна адбыўся і прывёў да гібелі 84 чалавек, што пакінула адміністрацыю ЗША збянтэжанай бяздзеяннем загадзя папярэджаных уладаў Ірана.

«Інфармацыя, якую мы перадалі Ірану, была досыць канкрэтнай ў плане месцазнаходжання будучага тэракта і досыць своечасовай, каб яна магла аказацца карыснай для Тэгерана ў сарванні нападу 3 студзеня, альбо прынамсі ў зніжэнні колькасці ахвяр.

Нам не зразумела, чаму Іран ёй не скарыстаўся», — заявілі амерыканскія чыноўнікі выданню WSJ.

У сваю чаргу афіцыйныя асобы Ірана напрамую не каментавалі артыкул The Wall Street Journal, аднак адзначылі, што не атрымлівалі ніякіх папярэджанняў ад амерыканцаў, «а калі б падобнае і адбылося, то гэта было б усяго толькі спробай ЗША засцерагчы сябе ад дзеянняў Ірана ў адказ».

Іран сапраўды пасля выкарыстаў тэракт як падставу для ракетнай атакі па інфраструктуры ЗША ў Іраку, а затым і для нанясення ўдараў па «аб'ектах тэрарыстаў» у Пакістане, на што той таксама адказаў ракетным ударам па Іране. 

Як падкрэслілі некаторыя дзейныя і былыя афіцыйныя асобы ЗША, папярэджанне Ірана захоўвалася ў строгай таямніцы з-за асцярог раскрыцця непублічных каналаў сувязі з гэтай краінай і магчымых рэпутацыйных страт.

Акрамя гэтага, ЗША маглі апавясціць Іран аб нападзе, каб перашкодзіць яму яшчэ больш выкарыстоўваць гэта як нагоду для эскалацыі, а таксама каб стымуляваць дыялог з іранскім рэжымам для яго большай празрыстасці і згаворлівасці, перадае The Wall Street Journal.

Чыноўнікі таксама дадалі, што непрадухіленне тэракту з боку Ірана зрабіла яму «зневажальную» рэкламу на ўвесь свет, бо цяпер ён у вачах іншых дзяржаў і СМІ «не можа абараніць сябе ад тэрарыстаў».

Чытайце таксама:

Асноўныя пагрозы, якія чакаюць свет у 2024-м

Памерла 16-гадовая іранка, якая патрапіла ў кому пасля затрымання за адсутнасць хіджаба

Зяленскі звярнуўся да народа Ірана праз «Шахеды»: Для чаго вам цынічныя забойствы?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
8
16
Воля/адказаць/
28.01.2024
О, якія загалоўкі пайшлі. Дык а чаго вы пра Ізраіль такія ж не робіце: “Егіпет папярэджваў Ізраіль пра магчымы тэракт з удзелам Хамас, але Ізраіль дазволіў здарыцца гэтаму жахліваму тэракту”…? НН, калі вы абслугоўваеце не якаснае інфармаванне беларусаў, а прапагандыскую падачу тых ці іншых навінаў, то не здзіўляйцеся пасля, чаму ў вы потым будзеце непатрэбныя. Найперш беларусам, а пасля - вашым замоўцам.
2
Лол/адказаць/
28.01.2024
Воля, А дзе можна пачытаць пра Егіпет і ягоныя папярэджанні. Таму што ізраільская выведка і без таго ведала што тэракт будзе, але не ведала якім спосабам і час. А тое, што Хамас на тэракт трэніраваў Вагнэр і нават удзельнічаў у ім, кажа пра тое, што тэоакт рыхтаваўся з удзелам спецслужб РФ. І наўрадці Егіпет ведаў усе дэталі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031