Знайсці
24.10.2023 / 22:123РусŁacБел

Памерла 16-гадовая іранка, якая патрапіла ў кому пасля затрымання за адсутнасць хіджаба

У Іране 16-гадовай жыхарцы Тэгерана Арміце Гераванд, якая ўпала ў кому пасля затрымання паліцыяй нораваў за адсутнасць хіджаба, дыягнаставалі смерць мозга. Пра гэта паведаміла CNN са спасылкай на дзяржаўныя іранскія СМІ. 

Арміта Гераванд

Дзяўчыну затрымалі 1 кастрычніка 2023 года на станцыі метро за тое, што яна была без хіджаба.

Як паведамлялі праваабаронцы, паліцыянты фактычна напалі на Гераванд, яна атрымала сур’ёзныя траўмы і ў выніку ўпала ў кому. Улады Ірана адмаўлялі абвінавачанні ў паліцэйскім гвалце і сцвярджалі, што Гераванд сама страціла прытомнасць. Дзяржаўныя СМІ паказалі інтэрв'ю з яе бацькамі, дзе яны паўтараюць гэтую версію, аднак маці Гераванд падкрэслівае, што не ўпэўненая ў гэтым.

Іранскае дзяржаўнае агенцтва IRNA паказала запіс з камеры відэаназірання на станцыі, дзе адбыўся інцыдэнт. На ім відаць, як Гераванд з дзвюма сяброўкамі заходзіць у цягнік, пасля чаго яе амаль адразу выносяць без прытомнасці на платформу. Кадраў, на якіх зафіксавана тое, што адбываецца ў цягніку, няма.

У верасні 2022 года пасля падобнага выпадку, які адбыўся з іранскай актывісткай Махсай Аміні, Іран ахапіла хваля пратэстаў, якія цягнуліся некалькі месяцаў і былі задушаныя ўладамі.

Чытайце таксама:

«Гэта не нашы праблемы, Гена». У Екацярынбургу аспіранта з Габона забілі пад здзеклівыя каментары паліцэйскіх

Прэмію Сахарава прысудзілі пасмяротна Махсе Аміні, якая стала сімвалам пратэстаў у Іране

Афганскія жанчыны запусцілі флэшмоб у сацсетках супраць чорных хіджабаў і талібаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
39
1
Bhagawan/адказаць/
25.10.2023
Niaŭžo znoŭ???
3
Mafkees /адказаць/
25.10.2023
алах 100% удовлетворен,благодаря героическим усилиями верующих пресечена попытка шайтана осквернить и опозорить благочестивый народ Ирана,через падшую и бездуховную девушку,подрывавшей скрепы и нравственные устои общества. Аятолла ходатайствует перед алахом а досрочном попадании в рай настоящим героям.
0
Чаркашкварка/адказаць/
25.10.2023
Такiя ж шызiкi як i луканутыя i пуцiнутыя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031